Перайсці да зместу

Казімір Загурскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казімір Загурскі
Фатаграфія
Дата нараджэння 1883[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1944[1][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фатограф, падарожнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Казімір Загурскі (польск.: Kazimierz Zagórski; 18831944) - польскі фатограф і падарожнік.

Нарадзіўся ў Жытоміры, але вырас у Азербайджане. Належаў да шляхецкага роду Астоя. Быў палкоўнікам імперскіх ваенна-паветраных сіл. Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны разам з сям'ёй пераехаў у Польшчу. У 1924 годзе ён пакінуў Польшчу і пасяліўся ў Леапольдвілі (сённяшняя Кіншаса) у Бельгійскім Конга (сённяшняя Дэмакратычная Рэспубліка Конга), дзе заснаваў фотастудыю.

Падарожнічаючы ў 1928 - 1937 гадах па Цэнтральнай Афрыцы, ён зрабіў шмат фотаздымкаў карэнных жыхароў. Дзве серыі фотаздымкаў ён назваў «Паміраючая Афрыка»[4]. Фатаграфіі ўтрымліваюць інфармацыю аб адзенні і звычаях плямёнаў, якія апынуліся на мяжы вымірання. Загорскі хацеў адлюстраваць Афрыку такой, якой яна была да прыходу сюды еўрапейцаў.

Памёр у Леапольдвілі ў 1941 годзе.

Зноскі

  1. а б (1883 - 1944) // NMVW-collection website Праверана 16 студзеня 2020.
  2. а б Casimir Zagourski // Invaluable — 1989.
  3. Belgian, Polish // (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2020.
  4. Christraud M. Geary, In and Out of Focus: Images from Central Africa, 1885—1960 (Smithsonian Institution, 2002), 59-79.