Перайсці да зместу

Казімір Пацэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казімір Пацэвіч
Дата нараджэння 22 лістапада 1895(1895-11-22)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 жніўня 1974(1974-08-15) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Аўгусцін Пацэвіч
Альма-матар
Грамадзянства
Род войскаў артылерыя
Гады службы 1916—1925
Званне капітан
Узнагароды і званні
крыж Незалежнасці з мячамі
У адстаўцы мастак

Казі́мір Пацэ́віч (польск.: Kazimierz Pacewicz; 22 лістапада 1895, Пружаны, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 15 жніўня 1974, Пэнлі, Уэльс, Вялікабрытанія) — афіцэр кавалерыі войска Польскага, мастак.

Сын Аўгусціна Пацэвіча і Соф’і з Галоўняў[2]. Навучаўся ў Гродзенскай гімназіі, пасля яе закрыцця скончыў гандлёвую школу ў Брэсце і працягнуў навучанне ў Гандлёвым інстытуце ў Маскве.

У 1916 годзе мабілізаваны ў артылерыйскія войскі. У 1917 годзе скончыў Міхайлаўскую акадэмію артылерыі[ru] ў Петраградзе. У студзені 1918 года далучыўся да I Польскага корпуса[pl], дзе служыў афіцэрам 2-й брыгады артылерыі. Калі корпус расфарміравалі, быў камендантам разведвальнага аддзела Польскай ваеннай арганізацыі ва Украіне.

З лістапада 1918 года — у Польскім войску[pl]. У 1920 годзе атрымаў званне паручніка. Ваяваў ва Украіне і літоўскім фронце. З 1921 служыў у 5-й дывізіі коннай артылерыі, дзе атрымаў званне капітана[3].

29 чэрвеня 1922 года[2] ажаніўся з Соф’яй з Голубаў.

Да 1924 года навучаўся ў Кракаўскай акадэміі мастацтваў пад кіраўніцтвам Ігнацыя Пянькоўскага[pl], а з 1924 года — у вядомага кракаўскага мастака Юзафа Панкевіча[4].

У 1925 годзе быў пераведзены ў ваенны рэзерв на 12 месяцаў, але на службу ўжо не вярнуўся. У снежні 1925 года выехаў з іншымі вучнямі Панкевіча ў Парыж дзеля працягу навучання, але ў 1927 годзе з прычыны хваробы жонкі вярнуўся дахаты. З 1930 года зноў жыве ў Парыжы, падтрымліваючы стасункі з Панкевічам. Удзельнічаў у выставах «Парыжскай групы польскіх пластыкаў» і ў індывідуальных выставах, у Амстэрдаме.

Другая сусветная вайна спаткала сям’ю Пацэвічаў у Парыжы, адкуль у 1940 годзе яны пераехалі ў Вялікабрытанію. Выканаў тут 30 каляровых плакатаў для альбому «Польскія ўзброеныя сілы цягам стагоддзяў», выдадзены ў 1944 годзе. Выкладаў у мастацкай школе ў Рэдынгу, працягваў маляваць і выстаўляцца ў галерэях.

Казімір памёр 15 жніўня 1974 года ў польскім шпіталі  (англ.) ў Пэнлі (Уэльс). Пахаваны на могілках у лонданскім прадмесці Ганерсберы[2].

Па яго смерці жонка ахвяравала вялікую частку твораў мастака розным польскім музеям[5]. У 1988 годзе Нацыянальны музей у Варшаве перадаў творы Пацэвіча са сваіх збораў Рэгіянальнаму музея  (польск.) ў Седльцах. Цяпер гэты музей змяшчае найвялікшую калекцыю карцінаў мастака ў Польшчы — больш за 70 карцінаў алеем[6].

  • Бацькі — Аўгусцін і Сафія Пацэвічы.
  • Сястра — Гелена Пацэвіч (19011984).
  • Жонка Сафія (у дзявоцтве Голуб; 1895 — 20.3.1979) — географ, лыжніца, чэмпіёнка Польшчы сярод жанчын (1920)[5].

Зноскі

  1. Kazimierz Pacewicz // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL
  2. а б в Kazimierz Pacewicz (ID: psb.21422.1) (польск.). Wielka Genealogia Minakowskiego. M.J. Minakowski (17 студзеня 2014).
  3. Zwiad. Sygnatura Kazimierz Pacewicz (польск.). Sprzedajemy.pl Sp. z o.o. (17 студзеня 2014).
  4. Kazimierz Pacewicz, Józef Pankiewicz!!! Rarytas (numer 723296935) (польск.). Publiczne Archiwum Allegro (14 лютага 2012).(недаступная спасылка)
  5. а б Hołub-Pacewiczowa Zofia (польск.). Zakopiański Portal Internetowy. MATinternet s.c. — Zakopane (14 лютага 2012).
  6. Malarstwo Kazimierza Pacewicza (16.VI-25.VIII.2013 r.) (польск.)(недаступная спасылка). Wystawy i imprezy. Muzeum Regionalne w Siedlcach (17 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 24 красавіка 2020.