Казімір Фалькевіч
Казімір Фалькевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1865 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | верасень 1922 |
Член у |
Казімір Фалькевіч (1865, в. Шастакі, Тургельская гміна, Віленскі павет — верасень 1922) — беларускі нацыянальны дзеяч, селянін.
Уваходзіў у склад Беларускай рады ў Вільні ў 1918 годзе. Уваходзіў у склад Тарыбы і ўдзельнічаў у стварэнні Міністэрства беларускіх спраў Літвы[1].
У кастрычніку 1920 — сакавіку 1921 года працаваў агентам па закупках у Дэпартаменце аправізацыі Сярэдняй Літвы.
Паведамленне пра смерць селяніна Казіміра Фалькевіча 28 верасня 1922 года надрукавала газета «Беларускі Звон». Яго прозвішча можна сустрэць у працы Антона Луцкевіча «Польская акупацыя ў Беларусі» (1920). Памяці К. Фалькевіча прысвечаны некралог «Дзядзька Фалькевіч», напісаны Антонам Луцкевічам пад псеўданімам «Яго таварыш»[2]. Пазней у заходнебеларускім друку з'явяцца матэрыялы, падпісаныя псеўданімам К. Фалькевіч, крыптанімамі К. Ф., К. Ф-віч. Гэта Луцкевіч вырашыў унесьмяроціць імя свайго таварыша[1].
Зноскі
- ↑ а б Правобраз Акту 25 Сакавіка Архівавана 6 лютага 2012. Анатоль Сідарэвіч? ARCHE 2-2003
- ↑ Беларускі Звон. 1922. 7 кастрычніка.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кузьма Цярэшчанка Мой удзел у беларускім руху // ARCHE. — № 11-2011. — С. 67. — ISSN 1392-9682.