Анатоль Міхайлавіч Сідарэвіч
Анатоль Сідарэвіч | |
---|---|
Анатоль Міхайлавіч Сідарэвіч | |
Дата нараджэння | 1 сакавіка 1948 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | паэт |
Навуковая сфера | Гісторыя |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Анатоль Міхайлавіч Сідарэвіч (нар. 1 сакавіка 1948, в. Задуб’е Ганцавіцкага раёна) — беларускі гісторык, публіцыст і палітычны дзеяч. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рос без бацькі, маці хварэла, таму выхоўвала спачатку баба, а з чатырох да дзевяці гадоў — цётка. Потым трапіў у дзіцячы дом. У школе быў вучнем Рыгора Родчанкі, вядомага ў 1950—1980 гадах беларускага краязнаўцы са Слуцку.
У 1964—1965 гадах рабочы Слуцкай макароннай фабрыкі. Са снежня 1966 года літаратурны супрацоўнік газеты «Савецкае Палессе» (Ганцавічы). У 1967 годзе ў працоўным стале Сідарэвіча быў знойдзены яго дзённік з крытыкай ленінізму і Леніна, за што яго звольнілі з работы.
Далей працаваў загадчыкам клуба ў вёсцы. У гэты час падтрымліваў сувязі са студэнтамі філалагічнага факультэта БДУ Алесем Разанавым, Віктарам Ярацам, Львом Барташам, якія ў 1968 годзе арганізавалі на філфаку збор подпісаў за выкладанне большай колькасці прадметаў на беларускай мове. Улетку 1968 годзе Сідарэвіча выгналі з работы ў клубе.
У жніўні 1968 годзе адкрыта выказваўся супраць акупацыі Чэхаславакіі войскамі СССР. Яго прывезлі ў Баранавіцкае аддзяленне КДБ для «прафілактычнай гутаркі». Калі ў верасні 1968 года захварэў на запаленне лёгкіх, яго падманным шляхам перавезлі з Ганцавіцкай раённай бальніцы ў псіхіятрычнае аддзяленне 2-й Мінскай клінічнай бальніцы. Там абвясцілі дыягназ «шызафрэнія» і праводзілі «лячэнне» аміназінам і інсулінам. Сідарэвіча выпусцілі з псіхіятрычнага аддзялення 13 студзеня 1969 года, але са статусам псіхічна хворага, што ўплывала на асабістае жыццё і работу[2].
Уладкоўваўся на работу пры дапамозе сяброў і добразычліўцаў, у тым ліку Янкі Брыля і Міхася Тычыны. У 1969—1970 гадах працаваў у капыльскай раёнцы «Слава працы», у 1970—1972 — у смалявіцкай раёнцы «Ленінскі заклік». У 1972—1977 працаваў у вясковых школах Маларыцкага і Капыльскага раёнаў. Адначасова вучыўся завочна на філасофскім аддзяленні гістарычнага факультэта БДУ, якое скончыў у 1977 годзе. Потым паступіў у завочную аспірантуру філасофскага аддзялення, разам з гэтым у 1977—1978 гадах працаваў асістэнтам на кафедры філасофіі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (Горкі). Аспірантуры не скончыў, бо навязалі тэму пра «развіты сацыялізм». Зноў настаўнічаў.
З 1981 года працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва», у 1987—1992 гадах у часопісе «Крыніца» («Родник»), у 1992—1998 гадах — у Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа, у 1998—2002 — у часопісе «Крыніца», адначасова выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, Мінскім радыётэхнічным каледжы, Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя А. Дз. Сахарава.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]19 кастрычніка 1988 года ўдзельнічаў ва ўстаноўчай канферэнцыі «Мартыралогу Беларусі», на якой быў створаны арганізацыйны камітэт Беларускага народнага фронту. У чэрвені 1989 года выступіў з рэфератам пра суверэнітэт на ўстаноўчым з’ездзе БНФ у Вільні.
Адзін з ініцыятараў адраджэння сацыял-дэмакратычнага руху на Беларусі, заснавальнікаў і аўтараў праграмных дакументаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народнай грамады)[3]. У сакавіку 2018 быў пераабраны на пасаду старшыні цэнтральнай рэвізійнай камісіі партыі БСДП (Грамада)[4].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Выступае ў друку як публіцыст і літаратурны крытык.
Даследуе гісторыю беларускага руху ў 1900—1939 гады, гісторыю беларускай сацыял-дэмакратыі, жыццё і дзейнасць А. Луцкевіча. Падрыхтаваў да друку кнігі твораў А. Луцкевіча «Да гісторыі беларускага руху» (2003; 2-е папраўленае і дапоўненае выданне — 2010), «Выбраныя творы: праблемы культуры, літаратуры і мастацтва» (2006), «Барацьба за вызваленне» (2009). Таксама падрыхтаваў да друку зборнік «Пра Івана Луцкевіча: успаміны, сведчанні» (2007).
Аўтар навуковых прац і артыкулаў. Апублікаваў шэраг дакументаў беларускага руху, лісты і творы Аляксандра Бурбіса, Уладзіміра Жылкі і Наталлі Арсенневай, успаміны Ф. Стацкевіча. Уклаў і адрэдагаваў зборнік «Дэкларацыі Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу» (2006), напісаў да яго прадмову.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[5].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Антон Луцкевич: Главы из книги // Нёман. 1990. № 7.
- З жыцьця Антона Луцкевіча // Літаратура і мастацтва. 1991. 18, 25 студзеня, 1 лютага.
- Старонкі з гісторыі БНР // Адраджэньне: Гіст. альманах. Вып. 1 / Склад. і навук. рэд. А. П. Грыцкевіч. — Мн.: Універсітэцкае, 1995. — 259 с.: іл. С. 223—229.
- Самавызначэнне беларускай сацыял-дэмакратыі; Антон Луцкевіч / Анатоль Сідарэвіч; Фонд сац. ініцыятыў і даслед. імя братоў Луцкевічаў. — Мн., 1999. — 30, [1] с., уключ. вокладку — (Серыя «Гісторыя і тэорыя сацыяльнай дэмакратыі»).
- «Культурнікі» ды «палітыкі» ў сучаснай гісторыі Беларусі // Шуфляда. 1999. № 1. С. 65—70.
- Нашаніўцы ў 1920 годзе // Наша Ніва. 2002. 8 лютага.
- Тры выдавецкія праекты Антона Луцкевіча // Наша Ніва. 2002. 8 лютага.
- Вучаніца і настаўнікі // Наша Ніва. 2002. 12 крас.
- Паэт і дыктатура: Да 120-годдзя з дня народзінаў Янкі Купалы // Дзеяслоў. 2002. № 1. С. 174—177.
- Народзіны Беларусі // Народная Воля. 2003. 9, 10 студзеня, 29, 30 ліпеня.
- Антон Луцкевіч і Максім Гарэцкі: Даклад на ХІ Гарэцкіх чытаньнях 18 лютага 2003 г. — Мн.: Грамадскае аб’яднаньне «Фонд імя братоў Луцкевічаў», 2003.
- Правобраз Акту 25 Сакавіка // Arche. 2003. № 2.
- Антон Луцкевіч і Янка Купала // Тэрмапілы. 2003. № 7.
- Луцкевічы і Луцэвіч. — Мн.: Грамадскае аб’яднаньне «Фонд імя братоў Луцкевічаў», 2003.
- Стагодзьдзе паэзіі // Краса і сіла: Анталёгія бел. паэзіі ХХ ст. / Склад. М. Скобла; навук. рэд. А. Пашкевіч. — Мн.: Лімарыюс, 2003. — 880 с [32] с.: іл. С. 5-28.
- Абраньнік сонечнага Феба. У кнігу ўспамінаў «Асноўны тэкст і зноскі» // Дзеяслоў. 2003. № 4. С. 174—197.
- Вучаніца і настаўнік: супраца // Дзеяслоў. 2003. № 7.
- Хроніка пераломнага часу: Антон Луцкевіч як ідэолаг і правадыр нацыянал-фашызму і нацыянал-дэмакратыі // Дзеяслоў. 2004. № 8(1). С. 167—193.
- Зьбіральнік і публікатар: да 120-х угодкаў Антона Луцкевіча // Куфэрак Віленшчыны. 2004. № 1(9).
- Трыюмвіры, або Помнік камісарам // Наша Ніва. 2005. 1, 8 красавіка.
- Маленькая містыфікацыя // Наша Ніва. 2006. 3 лют.
- Антон Луцкевіч: ад краёўства да незалежніцтва (1916—1918) // Arche. 2006. № 1-2.
- Да гісторыі Беларускай Сацыялістычнай Грамады: агляд крыніцаў // Arche. 2006. № 4, 5, 9.
- Апошнія дні Антона Луцкевіча // Arche. 2006. № 10.
- «З імкненьнем, з мэтаю адзінай…» // Крушына Р. Кантата самотных: вершы і паэмы / Рыгор Крушына. — Мн.: Кнігазбор, 2007. — 308 с. С. 3—8.
- Унія, браты Луцкевічы і мітрапаліт Шаптыцкі: Рэфэрат, прачытаны на пасяджэньні клюбу каталіцкае інтэлігенцыі імя сь. Кірылы Тураўскага 16 лютага 2006 году // Царква. 2007. № 1, 2.
- Антон Луцкевіч і Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада // Arche. 2007. № 9.
- Яны любілі Беларусь // Расстраляная літаратура: творы беларускіх пісьменьнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкай улады / уклад. Л. Савік [і інш.] — Мн.: Кнігазбор, 2008. — 696 [8] с.: іл. С. 5—16.
- Урады БНР і кабінэт Рамана Скірмунта // Arche. 2008. № 4.
- Да гісторыі Беларускай Сацыялістычнай Грамады: «новыя» дакумэнты // Arche. 2009. № 1.
- Прадказаньні Антона Луцкевіча // Arche. 2009. № 3.
- Арыштаваная праца Антона Луцкевіча // Дзеяслоў. 2009. № 4(41). С. 233—236.
- Хто аўтар артыкулу пра Якуба Коласа? Замест рэцэнзіі // Дзеяслоў. 2009. № 5(42). С. 308—312.
- «Быў я сціплым паэтам…» // Лагвіновіч І. Элегія палескага матыля: вершы / Іван Лагвіновіч. — Мн.: Кнігазбор, 2011. — 88 с. С. 3—6.
- Генерал Лукаш Калядка і яго час // Асоба і час. ― 2011. ― Вып. 4. ― С. 179―186.
- Да палітычных біяграфій Аляксандра Чарвякова і Мікалая Галадзеда / Анатоль Сідарэвіч // Асоба і час. ― 2015. ― Вып. 6. ― С. 166―182.
- Зорны час і галгофа Аркадзя Смоліча // Наша ніва. 2016. 7 верасня.
- Адналюб // Народны ізраільска-беларускі сайт Belisrael.info. 2017. 21 сакавіка. http://belisrael.info/?p=10071.
- «Уводзіны з філасофію». Укладанне (З П. Баркоўскім, Л. Баршчэўскім), 2019.
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Анталогія грузінскай паэзіі: У 2 т.: пер. з груз. Т. І. / Рэд. А. Разанаў; Прадм. С. Ціашлвілі. — Мн.: Маст. літ., 1989. — 286 с, [3] л. іл. С. 35—39, 43, 44, 53—55, 58—63.
Зноскі
- ↑ https://lit-bel.org/friends/s/Sdarevch-Anatoly-Mhaylavch-612/?sphrase_id=452 Архівавана 14 жніўня 2020.
- ↑ А потым быў жнівень 1968 года… Анатоль Сідарэвіч — пра карную псыхіятрыю ў БССР: [Інтэрв’ю]. Публікацыю падрыхтавалі Ларыса Андросік і Алег Дзярновіч // Наша ніва. 1997. 27 студзеня. С. 6-7.
- ↑ Памяць. Мінск 2001, с. 558.
- ↑ https://www.nv-online.info/2018/03/12/abrana-novae-kiraunitstva-partyi-bsdp-gramada.html Архівавана 22 верасня 2020.
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Анатоль Сідарэвіч. Ідэі сацыяльнай дзяржавы, сацыяльнай справядлівасці — адвечныя: [Інтэрв’ю] // Уліцёнак А. Іншадумцы = Мыслящие иначе / Аляксандр Уліцёнак. Прадм. В. У. Быкава. — Мн.: Беларусь. 1991. — 211 с.: іл. С. 31—54.
- Дзярновіч, Алег. Сідарэвіч Анатоль // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956—1991. Даведнік. — Мн.: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. С. 79—81.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. / Беларус. Энцыкл. Рэдкал.: Г. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — __ с. С. 297.
- Дзярновіч, Алег. Сідарэвіч Анатоль Міхайлавіч // Нонканфармізм у Беларусі: 1953—1985. Даведнік. Том 1. Мінск, 2004. С. 168—171.
- Хто ёсьць хто ў Беларусі / Уклад. Л. А. Андросік [і інш.] — Вільня, 2007. — 256 с. С. 187.
- Бібліяграфічны паказальнік археаграфічных публікацый у Рэспубліцы Беларусь (1991—2006 гг.) / складальнік В. С. Пазднякоў. — Мн.: БелНДІДАС, 2010. — 367 с. Імянны паказальнік.
- На шляху станаўлення беларускай нацыі: гістарыяграфічныя здабыткі і праблемы / В. В. Яноўская [і інш.]; навук. рэдактар В. В. Яноўская; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мн.: Бел. навука, 2011. — 311 с. Паказальнік імён.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
- Нарадзіліся 1 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Ганцавіцкім раёне
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
- Выкладчыкі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выкладчыкі Мінскага радыётэхнічнага каледжа
- Выкладчыкі МДЭІ імя А. Дз. Сахарава
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Члены Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі СССР
- Гісторыкі Беларусі
- Публіцысты СССР
- Публіцысты Беларусі
- Публіцысты паводле алфавіта
- Паэты СССР
- Паэты Беларусі
- Паэты паводле алфавіта
- Літаратурныя крытыкі Беларусі
- Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
- Палітолагі Беларусі