Кактэйль Молатава
Кактэйль Молатава — агульная назва найпрасцейшых вадкасных запальных бомбаў. Дзякуючы лёгкасці вырабаў кактэйль Молатава з’яўляецца распаўсюджанай зброяй партызанскай і вулічнай вайны. Вытворчасць, продаж і заклікі да распаўсюджвання ў шматлікіх краінах забароненыя. Складаецца з бутэлькі-бомбы запоўненай гаручай сумессю. У гарлавіну бутэлькі ўтыкаецца кавалак анучкі ці іншай тканіны. Перад непасрэдным прымяненнем трэба змачыць анучку гаручай сумессю, падпаліць анучу, і прыцэліўшыся кінуць бутэльку.
Паходжанне назвы
[правіць | правіць зыходнік]Сама назва «Кактэйль Молатава» пайшла ад імя старшыні Саўнаркама і міністра замежных справаў СССР В. М. Молатава. Існуе некалькі вэрсіяў аб часе з’яўлення гэтай назвы:
- Паводле фінскай, храналагічна больш ранняй версіі, тэрмін з’явіўся падчас савецка-фінскай вайны. У разгар вайны Хельсынскі падвяргаўся сталым бамбардзіроўкам савецкай авіяцыі. Паміж тым Молатаў у адным з сваіх радыёвыступленняў заявіў, што Савецкі Саюз ажыццяўляе не бамбардзіроўкі Фінляндыі, а хутчэй дастаўляе харч галадаючым фінам. Фіны неадкладна сталі зваць савецкую авіяцыйную бомбу РРАБ-3 «хлебны кошык Молатава», а касетныя бомбы — «хлебніцамі Молатава». Бомба была даўжынёй 2,25 метра і дыяметрам 0,9 метра, утрымоўвала 60 маленькіх запальных бомбаў. За рахунак хваставога апярэння бомба круцілася пры падзенні, цэнтрабежнай сілай раскідваючы малыя бомбы. Са свайго боку, фінскае войска стала па аналогіі зваць свае бутэлькі з запальнай сумессю (да гэтага «polttopullo», або даслоўна «падпаленая бутэлька») «кактэйлем Молатава». Першапачаткова назва ўжывалася толькі да падпаленай сумесі непасрэдна, але хутка назва замацавалася за вырабам з бутэлькі з гаручай сумессю. Акрамя «кактэйля», Молатаў удастоіўся згадвання ў паўпрыстойнай фінскай песне часоў вайны.
- Паводле іншай версіі (СССР), назва была дадзена бутэлькам з самазагаральнай вадкасцю «КС» або «БГС». 7 ліпеня 1941 г. Дзяржаўным камітэтам абароны была выдадзена пастанова «Аб процітанкавых запальных гранатах (бутэльках)», якая абавязала Наркамхарчпрам арганізаваць з 10 ліпеня 1941 года падрыхтоўку літровых шкляных бутэлек вогнесумессю па вызначанай рэцэптуры (за подпісам Молатава).
- Існуе альтэрнатыўнае меркаванне аб гісторыі назвы, паводле якога «кактэйль Молатава» першапачаткова зваўся «кактэйль для Молатава». З цягам часу, а таксама, магчыма, з прычыны скажэнняў пры перакладзе з адной мовы на іншую назва трансфармавалася і ператварылася проста ў «кактэйль Молатава»
- Існуе таксама версія, што такое імя Кактэйль атрымаў дзякуючы салдатам-інтэрнацыяналістам грамадзянскай вайны ў Іспаніі, загад аб адпраўцы якіх даваў В. М. Молатаў.
Гаручая сумесь
[правіць | правіць зыходнік]Існуе некалькі рэцэптаў гаручай сумесі для «кактэйля», пачынаючы ад традыцыйнага газавага варыянту да бензінавых сумесей:
- бутэлька запаўняецца толькі газам
- 2/3 бензіна і 1/3 маторнага алею
- 1/2 бензіна і 1/2 скіпідара
- Амаль напалм. У бензіну або салярцы раствараецца гаспадарчае мыла і дадаецца алюмініевая пудра. Мыла робіць сумесь густой, алюміній павялічвае тэмпературу гарэння.
Ужыванне
[правіць | правіць зыходнік]Перад ужываннем бомбы корак, звычайна з укладзенай анучынай, змочваецца гаручым рэчывам, падпальваецца і бомба-бутэлька кідаецца ў цэль. Пры трапленні ў цэль шкляная бутэлька разбіваецца, гаручая сумесь разліваецца па паверхні цэлі і запальваецца ад падпаленага корка.
Асноўная хіба безвыбуховых самаробных кактэйляў Молатава — занадта вялікая колькасць гаручай сумесі ў бутэльцы. Поўная бутэлька не загараецца хутка пасля ўдару, бо, напрыклад, бензін сам па сабе не выбухае — выбухаюць яго пары, а ў поўнай бутэльцы няма месца для назапашвання пароў бэнзіну. Аптымальнае запаўненне бутэлькі — ад 1/2 да 2/3. Аднак бутэлькі з запальнай сумессю фабрычнага вырабу могуць напаўняцца цалкам: у іх выкарыстоўваюцца адмысловыя тыпы гаручых сумесяў.
Кактэйлі Молатава ўжываюцца галоўным чынам супраць бронетэхнікі. Пры кідку галоўнай мэтай з’яўляецца трапленне вадкасці ў маторнае аддзяленне. Сучасныя танкі часцяком забяспечваюцца адмысловымі сродкамі абароны ад іх, але ж яны не заўсёды дапамагаюць. Кактэйль Молатава лічыцца зброяй бедных з-за яго прастаты і таннасці. Яго выкарыстанне спалучана з рызыкай для жыцця з-за неабходнасці падабрацца да мэты на адлегласць кідку. Па стане на 2010 год прамыслова не вырабляецца ні ў адной краіне міру з-за укамплектаванасці войскаў значна больш эфэктыўнымі процітанкавымі гранатамі і гранатамётамі.
У апошнія гады баявое ўжыванне кактэйляў у асноўным прыходзіцца на грамадзянскія войны (напрыклад вайна ў Лівіі 2011 года) і падчас массавых акцый грамадзянскага пратэсту (маюцца на ўвазе акцыі, дзе мірны пратэст часьцяком скончваўся боесутыкненнямі, прыкладам можа служыць студэнцкія пратэсты ў Каракасе (2014 г.) альбо кіеўскі Еўрамайдан (2014 г.).
Культурны ўплыў
[правіць | правіць зыходнік]- Песня «Kakteil Molotoff» гурта ČpB — песенны расповяд пра тое, што такое Кактэйль Молатава
- У гульнях сэрыі GTA прымяняецца ў якасці зброі
- У гульне Postal 2, на бутэльках з кактэйлям — серп, молат і партрэт Молатава
- У гульне Red Alert 3
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кактэйль Молатава