Перайсці да зместу

Postal 2

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Postal 2
Распрацоўшчык Running with Scissors[d]
Выдаўцы Akella[d] і Whiptail Interactive[d]
Частка серыі Postal[d]
Дата выпуску 14 красавіка 2003
Апошняя версія
  • 5023
Жанры шутар ад першай асобы[d], satirical video game[d] і чорны гумар[d]
Стваральнікі
Прадзюсары
Геймдызайнер Michael J. Riedel[d]
Праграміст Michael J. Riedel[d]
Тэхнічныя даныя
Платформы Windows, macOS[1] і Linux[1]
Гульнявы рухавік Unreal Engine 2.5[d]
Рэжым гульні аднакарыстальніцкая гульня[1]
Мовы інтэрфейсу англійская[2], іспанская[2], польская[2], партугальская мова[2], бразільскі варыянт партугальскай мовы[d][2], турэцкая мова[2], руская[2] і спрошчаная кітайская[d][2]
Носьбіты CD, DVD, лічбавае распаўсюджванне[d] і лічбавая спампоўка[d]
Кіраванне геймпад, камп’ютарная клавіятура і камп’ютарная мыш
Афіцыйны сайт (англ.)
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Postal 2 — шутар ад першай асобы 2003 года[3][4], распрацаваны кампаніяй Running with Scissors. Яна з’яўляецца працягам гульні 1997 года Postal і была выпушчана для Microsoft Windows у красавіку 2003 года, macOS[5] у красавіку 2004 года і Linux у красавіку 2005 года. Postal 2, Як і яе папярэдніца, атрымала вядомасць дзякуючы высокаму ўзроўню гвалту, стэрэатыпам і чорнаму гумару. У адрозненне ад першай гульні Postal, гульня Postal 2 вядзецца ад першай асобы.

Дзеянне гульні адбываецца ў выдуманым горадзе Парадайз, што заснаваны на рэальным горадзе Бісбі. Postal 2 распавядае пра жыццё Чувака, які павінен выконваць звычайныя заданні на працягу гульнявога тыдня, пры гэтым гулец вырашае, наколькі агрэсіўна або пасіўна ён будзе рэагаваць на розныя сітуацыі. Гулец перамяшчаецца па адкрытым свеце, выконваючы свае абавязкі, прычым выбар гульца ўплывае на абстаноўку.

Пасля выхаду гульня атрымала неадназначную ацэнку крытыкаў. Гульня атрымала некалькі пакетаў пашырэння, а ў снежні 2003 года было выпушчана шматкарыстальніцкае пашырэнне пад назвай Postal 2: Share the Pain. Гульня перыядычна абнаўляецца, а ў красавіку 2015 года выйшла новае пашырэнне пад назвай Paradise Lost. Postal 2 стала гульнёй, якая прадавалася хутчэй за астатнія прадукты Linux Game Publishing. У першы ж месяц яна ўнесла вялікі ўклад у далейшую прыбытковасць кампаніі[6].

Гульня прыцягнула ўвагу сваім жорсткім геймплэем і выклікала мноства спрэчак. За гульнёй рушыў услед працяг[7], Postal III, у снежні 2011 года.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Steam — 2003. Праверана 13 снежня 2023.
  2. а б в г д е ё ж GOG.com — 2008.
  3. Steve Butts. Postal 2 Goes Gold (англ.). IGN (4 красавіка 2003). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2022. Праверана 1 лістапада 2022.
  4. Whiptail Interactive Delivers POSTAL 2 (англ.). Animation World Network. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2019. Праверана 1 лістапада 2022.
  5. Postal 2 now available for Mac (англ.). Macworld. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2022. Праверана 1 лістапада 2022.
  6. LGP History pt 3: The long haul | Linux Game Publishing Blog(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2022. Праверана 1 лістапада 2022.
  7. Tony Smith. New Zealand censor pulls Postal 2 (англ.). www.theregister.com. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2022. Праверана 1 лістапада 2022.