Каменяломнік трохпалы[3] (Saxifraga tridactylites) — від двухдольных кветкавых раслін, які ўключаны ў род Каменяломнік (Saxifraga) сямейства Каменяломнікавыя (Saxifragaceae).
Каменяломнік трохпалы — невялікая аднагадоваятравяністая расліна з разеткавым прыкаранёвым і недаразвітым сцябловым лісцем. Ліставыя пласцінкі лапаткава-яйкападобныя, простыя або падзеленыя на 2-5 долей, з суцэльным краем. Хвосцікі могуць адсутнічаць, або пляскатыя, рэдка да 2 см даўжынёй. Абедзве паверхні ліста з узростам набываюць выражанае чырвонае адценне.
Сцябло-кветканос з’яўляецца ў канцы вясны, нясе мяцёлкавае або шчытковае суквецце з (1) 2-10 (50) кветак. Прыкветнікі дробныя, звычайна сядзячыя. Кветкі пяцічленныя, чашалісцікі прамыя, залозістыя, пялёсткі белыя, вузка-зваротнаяйкападобныя або ланцэтападобныя. Завязь ніжняя.
Brouillet, L.; Elvander, P.E. 23. Saxifraga tridactylites Linnaeus (англ.) // Flora of North America. — Oxford University Press, 2009. — Vol. 8. — P. 145—146. 585 p. ISBN 0-19-534026-4.