Канва (тканіна)
Выгляд
Канва́ (фр.: canevas) — сеткаватая баваўняная (часам ільняная) тканіна. Ужываецца як аснова або трафарэт пры вышыванні, часам як пракладачны матэрыял у адзенні.
Для вышыўкі ў асноўным выкарыстоўваецца канва Аіда, радзей канва раўнамернага перапляцення і нераўнамернага.
Канва Аіда складаецца з чыстай бавоўны. Гэта жорсткая тканіна, ніткі жорстка ўплецены адна ў іншую, такое перапляценне стварае добра пазначаныя квадраты, якія лёгка лічыць. Канва раўнамернага перапляцення шчыльней, без выразна пазначаных квадратаў. Вышываюць на ёй праз 3-4 ніткі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Канва // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства / под ред. А. И. Ревина. — М.: Советская энциклопедия, 1960. — Т. 1. — С. 234. — 770 с.
- Канва // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1957. — Т. III. — Стб. 241—243.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Канва (тканіна) на Вікісховішчы |