Перайсці да зместу

Кандрат Іванавіч Грум-Гржымайла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кандрат Іванавіч Грум-Гржымайла
Дата нараджэння 21 верасня (2 кастрычніка) 1794
Месца нараджэння
Дата смерці 14 (26) верасня 1874 (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, хірург, папулярызатар навукі
Навуковае званне
  • доктар медыцыны[d]
Альма-матар

Кандрат Іванавіч Грум-Гржымайла (1794, Магілёў — 1874, Санкт-Пецярбург) — расійскі хірург і курортолаг.

Скончыў у 1815 годзе Магілёўскую гімназію, у 1821 годзе медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта. Доктар медыцыны (1823). У 18211831 гадах служыў хірургам пры штабе 1-й арміі ў Магілёве. З 1831 года жыў і працаваў у Пецярбургу. У 1833—1868 гадах выдаваў газету «Друг здравия».

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У 1823 годзе правёў першую ў Расійскай імперыі аперацыю высокага сячэння мачавога пузыра, выкарыстаў арыгінальныя методыкі хірургічнага лячэння пахавай грыжы[1].

Папулярызатар медыцынскіх ведаў. Першае навуковае даследаванне апублікаваў у 1829 годзе, якое сярод іншага змяшчала кароткі гісторыка-эканамічны нарыс Магілёва. Аўтар шэрагу кніг па медыцыне, у т. л. 3-томнай працы «Руководство к воспитанию, образо­ванию и сохранению здоровья детей» (1843−1845), а таксама першай расійскай працы па рэкрэацыйнай геаграфіі Расійскай імперыі (1865), якая змяшчала і даведкі пра вядомыя замежныя курорты. Даследаваў магчымасці выкарыстання рэкрэацыйных рэсурсаў Расійскай імперыі.

Зноскі

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Хамякоў У. Г. Грум-Гржымайла Кандрат Іванавіч. Да 220 годдзя з дня нараджэння нараджэння // Магілёўскі мерыдыян. — 2013. — № 3-4 (22-23). — Т. 13. — Вып. 3-4. — С. 139.