Магілёўская мужчынская гімназія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Магілёўская мужчынская гімназія
Заснавана 15 верасня 1809
Тып гімназія
Адрас Магілёў, вул. Ветраная (сучасная вул. Ленінская, 41)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Магілёўская мужчынская гімназія (Магілёўская мужчынская гімназія імя імператара Аляксандра I Віленскай навучальнай акругі[1]) — сярэдняя навучальная ўстанова ў Магілёве ў часы Расійскай імперыі. Пасля рэвалюцыі 1917 года гімназія была ператворана ў школу 2-й ступені. У 1920-х гадах яна была беларускай, з 1928 года — яўрэйскай, з 1938 гадоў — ізноў беларускай, але з рускай мовай навучання.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да ўваходжання магілёўскіх зямель у склад Расійскай імперыі (1772) тут не было дзяржаўных школ; яны належалі або праваслаўнай, або каталіцкай царкве. Першай казённай навучальнай установай стала, адкрытае ў 1789 годзе, Галоўнае народнае вучылішча. 15 верасня 1809 года Магілёўскае Галоўнае народнае вучылішча было ўрачыста ператворана ў мужчынскую гімназію з 3-х класаў. Амаль усе настаўнікі і вучні вучылішча ўвайшлі ў склад гімназіі: памяшканне засталося ранейшае — тры старыя будынкі, якія належалі гораду.

Першы выпуск гімназіі адбыўся ў 1814 годзе: ён складаўся з аднаго вучня — Якава Бышэўскага; на наступны год выпускнікоў было двое: Кандрат Грум (Кандрат Іванавіч Грум-Гржымайла) — будучы ўрач, выдавец медыцынскай газеты «Друг здоровья», аўтар шэрагу кніг па доглядзе здароўя дзіцяці, і Аляксандр Рагунскі. У 1819 годзе гімназію скончыў Міхаіл Врончанка.

У 1825 годзе ў гімназіі дзевяць настаўнікаў навучалі ўсяго 34 чалавекі. З пераўтварэннем гімназіі па Статуце 1828 года апекуном новай навучальнай акругі былі ўзбуджаны ўзмоцненыя хадайніцтвы перад ваенным міністрам аб перадачы гімназіі будынка Галоўнай кватэры 1-й Арміі, пераведзенай у пачатку 1830 года ў Кіеў. У выніку, у канцы лета 1830 года гімназія перасялілася ў саступленыя ёй будынкі — двухпавярховы мураваны дом і дзевяць драўляных флігеляў, на лепшай гарадской вуліцы, у цэнтры горада[2]. Разам з ёю ў гэтых жа будынках размясціліся павятовае вучылішча і ланкастэрская школа. Гімназія стала сямікласнай і колькасць навучэнцаў пачала рэзка расці: у 1836 годзе ў ёй навучалася ўжо 292 чалавекі, а ў 1846 годзе — 462; галоўным чынам гэта былі дзеці дваран. Акрамя таго, у 1838 годзе пры гімназіі быў адкрыты пансіён для навучэнцаў-дваран. Аднак у 1844 годзе ў выпуску быў ізноў адзін навучэнец — Адам Віскоўскі. З выпускнікоў гэтага перыяду вядомасць атрымалі Васіль Бардоўскі (вып. 1826), Іван Лазарэвіч (вып. 1846) і Канстанцін Гартынскі (вып. 1847), а таксама тайныя саветнікі — Мікалай Маскальскі (вып. 1850) і Станіслаў Мілер (вып. 1855).

Гімназія ў 1928 годзе

Паўстанне 1863 года захапіла і Магілёўскую гімназію. Рапарты дырэктара таго перыяду, якія захаваліся ў архіве, поўныя роспачы, бяссілля навесці хоць які-небудзь парадак. Гімназія была часова закрыта, частка настаўнікаў звольнена, частка арыштавана. Новы дырэктар гімназіі ўзмацніў нагляд за вучнямі. У той час тут вучыліся: рэвалюцыянер-народнік Сяргей Кавалік (вып. 1865) і сенатар Іван Файніцкі (вып. 1864, з залатым медалём), будучы першы прэзідэнт сената Тэрыторыя Гаваі Мікалай Судзілоўскі і астраном Дзмітрый Дубяга (абодва скончылі гімназію з залатымі медалямі ў 1868 годзе).

Навучэнцы гімназіі[правіць | правіць зыходнік]

У Магілёўскай гімназіі вучыліся таксама будучыя выдаўцы шматтомнага энцыклапедычнага слоўніка браты Аляксандр і Ігнацій Гранат, медыкі Ерафей Касценіч і Мікалай Стальмаховіч (абодва — вып. 1876), генералы Міхаіл Чарняеў і Іван Дружына-Арцёмавіч (вып. 1874), рознабаковы навуковец і даследчык Поўначы Ота Шміт, геолагі Аляксандр Карнажыцкі (вып. 1885, з залатым медалём) і Міхаіл Грамыка (вып. 1885), матэматык Айзік Лур’е (вып. 1886, з сярэбраным медалём), юрыст Мікалай Краўчанка[3] (вып. 1899), рэвалюцыянеры Рыгор Ісаеў (вып. 1876) і Панцеляймон Лепяшынскі (вып. 1886), а таксама бацька Л. Д. Ландау — Давыд Львовіч Ландау (вып. 1884, з залатым медалём) і бацька М. М. Красцінскага — заслуж. выкладчык 2-й Віленскай гімназіі М. Красцінскі, С. Л. Вайцяхоўскі (1912—1915).

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]