Перайсці да зместу

Кандурча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кандурча
руск. Кондурча, тат. Кондырча
Характарыстыка
Даўжыня 294 км
Басейн 4 360 км²
Расход вады 9,44 м³/с (за 40 км ад вусця)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне ля с. Старая Шантала
 • Вышыня вышэй 200 м
 • Каардынаты 54°24′28″ пн. ш. 51°34′45″ у. д.HGЯO
Вусце Сок
 • Месцазнаходжанне за 33 км ад вусця Сока,
ля сяла Красны Яр
 • Вышыня 29 м
 • Каардынаты 53°30′19″ пн. ш. 50°22′42″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,58 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Сок → Саратаўскае вадасховішча → Волга → Каспійскае мора

Краіна
Рэгіёны Самарская вобласць, Татарстан
Код у ДВР 11010000612112100005990
physical
выток
выток
вусце
вусце

Кандурча (руск.: Кондурча́, татар.: Кондырча) — рака ў Самарскай вобласці Расіі і Татарстане. Правы і найбуйнейшы прыток ракі Сок. Даўжыня — 294 км (з іх 279 у Самарскай вобласці, 25 км у Татарстане), плошча вадазбору 4360 км².

Выток на ўзвышшы Сокскія Яры (заходнія адгор’і Бугульмінска-Белябееўскага ўзвышша), за 2,5 км на захад ад чыгуначнага раз’езда Дзяніскіна на паўночным усходзе Самарскай вобласці. Ад вытоку цячэ на паўднёвы захад да вёскі Слаўкіна, далей на паўночны захад да горада Нурлат, затым ізноў на паўднёвы захад і на поўдзень. Упадае ў Сок каля сяла Красны Яр у прыгараднай зоне Самары.

Каля сяла Слаўкіна на рацэ маецца Кандурчынскае вадасховішча.