Перайсці да зместу

Канстанцін Валер’евіч Мурахцін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Валер’евіч Мурахцін
Дата нараджэння 1976
Месца нараджэння
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Расія
Род войскаў Паветрана-касмічныя сілы Расійскай Федэрацыі
Званне маёр
Бітвы/войны Ваенная аперацыя Расіі ў Сірыі
Узнагароды і званні

Канстанцін Валер’евіч Мурахцін (руск.: Константин Валерьевич Мурахтин; нар. 1976, Адэская вобласць, УССР, СССР) — расійскі ваенны лётчык, маёр, лепшы штурман Расіі (2014), кавалер ордэна Мужнасці.

Нарадзіўся ў 1976 годзе пад Адэсай у сям’і падпалкоўніка авіяцыі, ваеннага лётчыка-штурмана[1]. Амаль адразу пасля нараджэння Канстанціна сям’я пераехала да новага месца службы бацькі — у горад Чэлябінск.

У Чэлябінску ён скончыў школу і паступіў у Чалябінскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае Чырванасцяжнае вучылішча штурманаў, якое скончыў у 1998 годзе. Сябрам і аднакашнікаў па вучэльні быў Герой Расіі Мікалай Шпітонкаў.

Пасля заканчэння вучылішча быў накіраваны для праходжання службы ў 4-ы цэнтр вайсковых выпрабаванняў і падрыхтоўкі персаналу ваенна-паветраных сіл імя В. П. Чкалава, дыслакаваным у Ліпецку.

29 ліпеня 2014 Мурахцін разам з напарнікам Станіславам Гасанавым сталі лепшымі на міжнародным конкурсе «Авиадартс-2014», атрымаўшы першае месца ў намінацыі «франтавыя бамбардзіроўшчыкі», апярэдзіўшы лётчыкаў з Беларусі і Кітая, за што былі ўзнагароджаны кубкам, медалямі і заахвочаны каштоўным падарункам — аўтамабілем[2].

У верасня 2015 г. ён камандзіраваны ў Сірыйскую Арабскую Рэспубліку ў склад авіяцыйнай групы ВПС Расіі[3].

24 лістапада 2015 года разам з камандзірам экіпажа бамбардзіроўшчыка Су-24М ПКС Расіі Алегам Пешкавым[4] здзяйсняў баявы вылет у Сірыі ў складзе пары з задачай нанясення бомбавага ўдару[5]. Адгак падчас гэтага самалёт Су-24М быў збіты ракетай «паветра-паветра» з знішчальніка F-16C ВПС Турцыі ў раёне сірыйска-турэцкай мяжы ў правінцыі Латакія і ўпаў на сірыйскай тэрыторыі. Экіпаж бамбардзіроўшчыка здолеў катапультавацца. Пешкаў загінуў падчас прызямлення на парашуце ў выніку абстрэлу з зямлі. Штурман Мурахцін прызямліўся па-за зонай абстрэлу. Ён амаль суткі хаваўся ў лесе ад пераследу праціўнікаў, пакуль на яго па маячкі не выйшлі салдаты сірыйскай арміі, пасля чаго быў эвакуіраваны на авіябазу Хмеймім[6].

Канстанцін Мурахцін жанаты[7], мае сына[8].

Узнагароды Расійскай Федэрацыі
Узнагароды Сірыі
  1. Степанов А., Чепурная О., Уфимцев С., Васильев П., Муральян Л., Тельпис Т. (2015-11-25). "Выживший пилот — лучший штурман России". Комсомольская правда. Архівавана з арыгінала 2015-11-28. Праверана 2016-04-05. {{cite news}}: no-break space character у |title= на пазіцыі 15 (даведка)Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  2. "В Липецке наградили победителей «Авиадартс»". Gorod48.ru. 2014-07-29. Архівавана з арыгінала 2015-11-28. Праверана 2016-04-05. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2015. Праверана 18 жніўня 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2015. Праверана 18 жніўня 2020.
  3. Инютин В. (2015-11-25). "Экипаж сбитого Турцией Су-24 служил в Липецке". Коммерсантъ. Архівавана з арыгінала 2015-11-28. Праверана 2016-04-05.
  4. Гаврилов Ю (2015-11-27). "Главком ВКС раскрыл подробности атаки Турции на российский самолет". Российская газета. Архівавана з арыгінала 2015-11-27. Праверана 2016-02-21.
  5. "ВКС: Турки устроили засаду на Су-24". Взгляд.ру. 2015-11-27. Архівавана з арыгінала 2015-11-27. Праверана 2015-11-27.
  6. "«Обязан вернуть должок за командира»". Известия. 2015-11-25. Архівавана з арыгінала 2015-11-25. Праверана 2016-02-20.
  7. Штурман сбитого Турцией Су-24 встретился с женой Архівавана 10 снежня 2015.. // Постсовет. — 30.11.2015
  8. Сын Константина Валерьевича уже тоже летает. Архівавана 10 снежня 2015.. // MEDIAзавод.