Перайсці да зместу

Канстанцін Мікалаевіч Ільюшчыц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Мікалаевіч Ільюшчыц
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 2 студзеня 1947(1947-01-02) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Канстанцін Мікалаевіч Ільюшчыц (2 студзеня 1947, г.п. Наваельня, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі паэт.

Закончыў Беларускі тэхналагічны інстытут у 1968 годзе. У гэтым жа годзе прызваны ў Савецкую Армію і з ёй назаўсёды звязаў жыццё. Служыў на Далёкім Усходзе, у ГДР, у Эстоніі, у Літве. Ваеннае званне — падпалкоўнік. Аўтар зборнікаў вершаў: «Армейскія будні», «Таёжны гарнізон». Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны». Асобныя яго творы перакладзены на грузінскую, рускую і украінскую мовы.

Зноскі