Канстанцін Міхайлавіч Багушэвіч
Канстанцін Міхайлавіч Багушэвіч | |
---|---|
Род дзейнасці | службовец |
Дата нараджэння | 20 жніўня 1891 |
Месца нараджэння | Лібава, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя |
Дата смерці | 29 чэрвеня 1938 (46 гадоў) |
Месца смерці | Мінск, БССР |
Месца працы | Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А. В. Луначарскага |
Канстанцін Міхайлавіч Багушэвіч (20 жніўня 1891, Лібава, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя — 29 чэрвеня 1938, Мінск, БССР) — рэвізор, упаўнаважаны камітэта загатовак пры Савеце Народных Камісараў БССР[1], дырэктар Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага (1934—1936)[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і беласкага служачага. Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю[3]. З 1934 па 1936 гады працаваў дырэктарам Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, з’яўляецца адзіным яе кіраўніком «немузыкантам»[4]. Адначасова з пасадай дырэктара ён быў начальнікам Дзяржаўнага Камітэта па назіранні за рэпертуарам відовішчных прадпрыемстваў рэспублікі (Рэперткама)[5]. Да арышту быў спецыяльным рэвізорам пры Савеце Народных Камісараў БССР. Арыштаваны 16 красавіка 1937 у Мінску. Асуджаны 29 чэрвеня 1938 «тройкай» НКУС як «удзельнік контррэвалюцыйнай трацкісцкай арганізацыі» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны 29 чэрвеня 1938 у турме НКУС. Рэабілітаваны 25 жніўня 1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Б. № 7022-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[6].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]22 ліпеня 1938 у Мінску была арыштавана дырэктар Мінскага дзіцячага інтэрната, маці дваіх дзяцей, Багушэвіч Лідзія Дзмітрыеўна (нарадзілася 25 сакавіка 1895 года ў Рослаўлі Смаленскай губерні ў сям’і рабочага), верагодна была жонкай Канстанціна Багушэвіча. 8 красавіка 1938 асобай нарадай пры НКУС СССР была асуджана як «член сям’і ворага народа, прыгаворанага да вышэйшай меры пакарання» да 5 гадоў папраўча-працоўнага лагера. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам Беларускай ваеннай акругі 5 чэрвеня 1956. Асабовая справа Б. № 6658-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[6].
Зноскі
- ↑ https://www.svaboda.org/a/24812274.html
- ↑ http://repository.buk.by/bitstream/handle/123456789/19513/Mastackaya%20adukacyya%20%D1%9E%20Belarus%D1%96.pdf?sequence=1&isAllowed=y(недаступная спасылка)
- ↑ http://lists.memo.ru/d4/f469.htm
- ↑ http://kimpress.by/index.phtml?page=2&id=866&mode=print(недаступная спасылка)
- ↑ http://rep.bgam.by/xmlui/bitstream/handle/123456789/1494/Podkovyrov.pdf?sequence=1&isAllowed=y Архівавана 2 чэрвеня 2021.
- ↑ а б http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-iii-kniga-ii-dadatak?id=27645