Канфедэрацкі суд
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Канфедэрацкі суд - суд у Рэчы Паспалітай у XVII – XVIII стагоддзі, які ствараўся канфедэрацыямі замест дзяржаўных судоў як сродак у барацьбе з палітычнымі праціўнікамі. На Беларусі Канфедэрацкі суд былі створаны Таргавіцкай канфедэрацыяй. Дзейнічалі ў Браславе, Віцебску, Ваўкавыску, Лідзе, Мінску, Оршы, Полацку, Рэчыцы, Слоніме, Слуцку і іншых. Разглядалі справы аб крымінальных злачынствах супраць дзяржавы і дзеяннях асоб супраць канфедэрацыі, а таксама справы аб даўгах, зборах дзяржаўнага чыншу. Суддзі (консулы) выбіраліся канфедэратамі, старшынёй суда, як правіла, быў маршалак канфедэрацыі ў адпаведным павеце. Канфедэрацкія суды прымалі да разгляду справы ў тым выпадку, калі хоць бы адным з бакоў выступаў шляхціц. Працэдура суда была аналагічная працэдуры тайным галасаваннем. Апеляцыі маглі падавацца ў суд Генеральнай канфедэрацыі. Канфедэрацкі суд меў права ажыццяўляць прыгавор з дапамогай войска. Скасаваны разам з Генеральнай канфедэрацыяй Гродзенскім сеймам 15 верасня 1793.