Канфедэрацыя свабодных прафсаюзаў Украіны
Канфедэрацыя свабодных прафсаюзаў Украіны | |
---|---|
КСПУ | |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | Кіеў, Украіна |
Тып арганізацыі | асацыяцыя прафсаюзаў, прафсаюзны цэнтр |
Афіцыйная мова | украінская |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1998 |
kvpu.org.ua |
Канфедэрацыя свабодных прафсаюзаў Украіны (скар.: КСПУ) — украінскае аб’яднанне прафсаюзаў. Створана ў 1998 годзе на базе Аб’яднання свабодных прафсаюзаў Украіны, у якое ўваходзілі ўсеўкраінскія прафсаюзы, якія не належалі да Федэрацыі прафсаюзаў Украіны і якія ўтварыліся як апазіцыйныя прафсаюзы яшчэ за савецкім часам. У 2003 годзе Канфедэрацыя далучылася да Міжнароднай канфедэрацыі прафаюзаў.
У 2013 годзе членскія арганізацыі КСПУ падтрымалі Еўрамайдан[1][2]. У 2020 годзе, падчас забастовак працоўных калектываў падчас пратэстаў у Беларусі, старшыня Незалежнага прафсаюза гарнякоў Украіны (які ўваходзіць у КСПУ) Міхаіл Валынец заявіў, што ніхто з украінскіх шахцёраў не збіраецца ехаць у Беларусь і замяняць забастоўшчыкаў «Беларуськалія», тым самым, адказаўшы на словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым , што ён гатовы запрасіць украінскіх штрэйкбрэхераў замест страйкоўцаў салігорскага прадпрыемства[3].
Членскія арганізацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Незалежны прафсаюз гарнякоў Украіны
- Усеўкраінскі прафсаюз «Абарона справядлівасці»
- Свабодны прафсаюз чыгуначнікаў Украіны
- Свабодны прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі Украіны
- Свабодны прафсаюз медыцынскіх работнікаў Украіны
- Усеўкраінскі прафсаюз «Родная зямля»
- Свабодны прафсаюз прадпрымальнікаў Украіны
- Прафсаюз-асацыяцыя лётнага складу грамадзянскай авіяцыі Украіны
- Асацыяцыя аўтатранспартнікаў Украіны
- Свабодны прафсаюз працаздольных інвалідаў
Зноскі
- ↑ day.kyiv.ua. Независимый профсоюз горняков Донбасса поддержал Евромайдан (руск.) (4 снежня 2013).
- ↑ УНІАН. Свободные профсоюзы Украины присоединились к общенациональной забастовке (руск.) (2 снежня 2013).
- ↑ Экономическая правда. Председатель профсоюза горняков: никто из украинских шахтеров не собирается ехать в Беларусь (руск.) (22 верасня 2022).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйны сайт