Перайсці да зместу

Канюшына лубінавая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канюшына лубінавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trifolium lupinaster L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26282
NCBI  74519
EOL  704119
GRIN  t:40272
IPNI  523323-1
TPL  ild-9037

Канюшына лубінавая, Дзятліна лясная[3] (Trifolium lupinaster) — шматгадовая травяністая расліна сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Мае галінастыя, верацёнападобныя патоўшчаныя карані. Сцёблы простыя ці галінастыя, прамыя, 20-50 см вышынёй, гладкія або толькі ў верхняй частцы злёгку пухнатыя. Лісце пяцернае, лісточкі ланцэтападобныя. Кветкі лілова-пурпурныя, ружовыя ці белыя, сабраныя ў аднабокую парасонікавую галоўку.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Расце на лугах, у негустых лясах, на іх ўскраінах, па берагах рэк і азёр, у альпійскім поясе гор.

Распаўсюджаны ва Усходняй Еўропе, Сярэдняй Азіі (поўнач), Сібіры, на Далёкім Усходзе. Распаўсюджаны па ўсім Горным Алтаі.

Хімічны склад

[правіць | правіць зыходнік]

У надземнай часткі канюшыны лубінавай ўстаноўлены флавоноіды і вітаміны — C, P, каратын. У лісці, сабраных на Курайскім хрыбце, выяўленыя 127 мг% аскарбінавай кіслаты, 4, 7 мг% караціну і 1440 мг% вітаміна P, 22,81 % бялку[4].

Гаспадарчае выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Выдатны меданос, дае шмат нектара і пылка. Для жывёл з’яўляецца высокахарчовым кормам.

Таксанамічнае становішча

[правіць | правіць зыходнік]

Від Канюшына лубінавая уваходзіць у род Канюшына (Trifolium) трыбу Trifolieae падсямейства Матыльковыя (Faboideae) сямейства Бабовыя (Fabaceae).


  яшчэ 3 сямействы
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 27 трыб   яшчэ каля 300 відаў
           
  парадак Бабовакветныя     падсямейства Матыльковыя     род Канюшына    
                   
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Бабовыя     трыба Trifolieae     від
Канюшына лубінавая
             
  яшчэ 45 парадкаў (па Сістэме APG II)   яшчэ 2 падсямействы   яшчэ 5 родаў  
       

Выкарыстанне ў медыцыне

[правіць | правіць зыходнік]

Канюшына лубінавая ўжываецца ў тыбецкай медыцыне пры хваробах печані, жаўтусе і жоўцевыводных шляхоў.

У народнай медыцыне Сібіры і Далёкага Усходу кветкі і лісце прымяняюцца пры скрафулёзе (лімфатычныя вузлы туберкулёзнага паходжання), залатусе, пры прастудных грудных захворваннях, у выглядзе адвару і настойкі папулярныя пры запаленчых гінекалагічных захворваннях і пры бясплоддзі, а таксама як агульнаўмацавальны і раназажыўляльны сродак[5]. Ва Усходнім Забайкаллі зялёныя часткі расліны лічацца мачагонным і супрацьзалатушным сродкам. У Горным Алтаі траву вараць на малацэ і п’юць адвар пры нарывах ў горле і бясплоддзі. Высушаную траву распарваюць і прыкладваюць да горла.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  4. Савоськин И. П., Пеккер Е. Г., Кадырова Р. Б. Белковый, аминокислотный и витаминный потенциал некоторых родов семейства бобовых — Leguminosae Juss., произрастающих в Юго-Восточном Алтае.— В кн. Растительные богатства Сибири. Новосибирск, 1971, с. 104—110
  5. Шрейтер А. И. Лекарственная флора советского Дальнего Востока. М.: Наука, 1975
  •  Никифоров Ю. В. Алтайские травы-целители. — Горно-Алтайск: Юч-Сумер — Белуха, 1992.
  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 807. Lupinaster pentaphyllus Moench (Trifolium lupinaster L.; incl. T. ciswolgense Spryg. ex Iljin et Truchaleva, T. spryginii Beljaeva et Sipl.) — Люпинник пятилистный, или Клевер люпиновый // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 450. — ISBN 9-87317-128-9.