Капаяны
{{{group}}} | |
Агульная колькасць | {{{poptime}}} |
---|---|
Рэгіёны пражывання | {{{popplace}}} |
Мова | {{{langs}}} |
Рэлігія | {{{rels}}} |
Блізкія этнічныя групы | {{{related}}} |
Капаяны — цяпер былы індзейскі народ, які пражываў на тэрыторыі Аргенціны.
Распаўсюджванне
[правіць | правіць зыходнік]Капаяны насялялі на тэрыторыі сучасных аргенцінскіх правінцый Ла-Рыёха, Катамарка, Сан-Хуан, побач з плямёнамі дыягіта (на поўнач ад капаянаў) і уарпэ (на поўдзень).
Этнічная прыналежнасць
[правіць | правіць зыходнік]Большасць аўтараў разглядаюць капаянаў, з прычыны вялікага ліку агульных рыс (у тым ліку мовы какан) як частку вялікай групы народаў пасіёка («дыягіта»), у якую таксама ўваходзілі кальчакі, алангаста, кільмэ.
Мова
[правіць | правіць зыходнік]Разам з племем дыягіта (пасіёка) гаварылі на мове какан ці блізкароднаснай мове. Рэшткі мовы захаваліся ў суфіксах мясцовых тапонімаў -bis ці -china: Yacampis, Quilmebis, Guanchina, etc.
Тэхналогія
[правіць | правіць зыходнік]Капаяны валодалі тэхналогіяй ткацтва, выраблялі тканіну з поўсці гуанака і ламы, апрацоўвалі медзь і золата. Таксама яны будавалі каналы і ірыгацыйныя равы для меліярацыі сваіх участкаў. З сельскагаспадарчых культур яны выгадоўвалі кукурузу, гарбуз, бульбу і кіноа. Шырока выкарыстоўвалася кераміка, галоўным чынам для вырабу пахавальных урнаў. Кераміку ўпрыгожваў геаметрычны арнамент чырвонага, чорнага і белага колеру, вядомы як стыль Санагаста-Ангуаласта.
Хаты ўяўлялі сабою глінабітныя збудаванні ці мазанкі. Часам будынкі юудаваліся побач з буйнымі дрэвамі, крона якіх служыла дахам. Такая тэхналогія да цяперашняга часу выкарыстоўваецца ў Вінчыне (правінцыя Ла-Рыёха).
Заняпад
[правіць | правіць зыходнік]Каля 1480 года інкі ўварваліся ў рэгіён, дзе пражывалі дыягіта і капаяны, і ўключылі іх тэрыторыі ў склад дзяржавы Таўантынсую. Пачынальна з 1607 г. валадарства іспанцаў прывяло да заняпаду і ў рэшце рэшт да знікнення народа пад канец XVIII стагоддзя. Капаяны бралі ўдзел у агульным індзейскім паўстанні 1632 г. разам з плямёнамі дыягіта.
Імем капаянаў названы дэпартамент Капаян у правінцыі Катамарка.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Capayanes Архівавана 5 снежня 2008.
- Culturas del Noroeste