Гарбуз
Jump to navigation
Jump to search
Запрос «Гарбуз» перасылаецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.
Гарбуз | |||||||||||||||
![]() Гарбуз мускатны (Cucurbita moschata) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Cucurbita L., 1753 | |||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||
|
Гарбуз[3] (Cucurbita) — род травяністых раслін сямейства Гарбузовыя (Cucurbitaceae).
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы доўгія. Лісце буйнае. Плод — гарбузіна — шматнасенная (несапраўдная) ягада. Насенне багатае алеем і бялкамі.
Арэал[правіць | правіць зыходнік]
Радзіма — Цэнтральная Амерыка. Вядома 13 культурных відаў, якія вырошчваюць на розных кантынентах. На Беларусі культывуюць гарбуз звычайны, або цвердакоры (Cucurbita pepo), і яго разнавіднасці — кабачкі, патысоны, таксама гарбуз буйнаплодны, або гіганцкі, або вялікі (Cucurbita maxima).
Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
Харчовыя, кармавыя, алейныя і дэкаратыўныя расліны. Плады вараць, пякуць, выкарыстоўваюць на кандытарскія вырабы. З насення вырабляюць алей[4].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 42. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Асаблівасці гарбузовага алею
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарбуз // БЭ ў 18 тамах. Т.5. — Мн., 1997. — С. 55.