Імперыя Інкаў
Гістарычная дзяржава | |||||
Імперыя Інкаў | |||||
---|---|---|---|---|---|
Tawantinsuyu | |||||
|
|||||
1438 — 1533
|
|||||
Сталіца | |||||
Мова(ы) | Classical Quechua[d], Мова кечуа, Aymaran[d], Puquina[d] і Mochica[d] | ||||
Афіцыйная мова | Мова кечуа | ||||
Плошча |
800 тыс. км² (1438) 2 млн км² (1527) |
||||
Насельніцтва |
12 млн (1438) 20 млн (1527) |
||||
Форма кіравання | абсалютная манархія і imperial cult[d] | ||||
Сапа Інка | |||||
• 1438 – 1471 | Пачакутэк Юпанкі | ||||
• 1471 – 1493 | Тупак Інка Юпанкі | ||||
• 1493 – 1525 | Уайна Капак | ||||
• 1525 – 1532 | Уаскар | ||||
• 1532 – 1533 | Атаўальпа | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Імперыя Інкаў (кечуа: Tawantin Suyu, Tawantinsuyu, Таўантынсую, Тавантынсую) — буйнейшая па плошчы і колькасці насельніцтва індзейская раннекласавая дзяржава ў Паўднёвай Амерыцы ў XI—XVI стст. Займала тэрыторыю ад цяперашняга Паста ў Калумбіі да ракі Маўле ў Чылі. Імперыя ўключала ў сябе цалкам тэрыторыі цяперашніх Перу, Балівіі і Эквадора (за выключэннем часткі раўнінных усходніх раёнаў, парослых непраходнай сельвай), часткова Чылі, Аргенціны і Калумбіі. У 1533 г. іспанскія канкістадоры ўсталявалі кантроль над большай часткай імперыі, а ў 1572 годзе дзяржава інкаў спыніла сваё існаванне. Ёсць гіпотэза, што апошнім незалежным прыстанкам інкаў з’яўляецца нязнойдзены горад (краіна) Пайтыты (да сярэдзіны або канца XVIII стагоддзя).
Археалагічныя даследаванні паказваюць, што вялікая колькасць дасягненняў было атрымана ў спадчыну інкамі ад папярэдніх цывілізацый, а таксама ад падначаленых імі суседніх народаў. Да моманту з’яўлення на гістарычнай арэне інкаў у Паўднёвай Амерыцы існаваў шэраг цывілізацый: мачы (культура Мачыка, вядомая каляровай керамікай і ірыгацыйнымі сістэмамі), Уары (гэта дзяржава з’явілася правобразам Імперыі інкаў, хоць насельніцтва гаварыла, відаць, на іншай мове — Аймар) , Чыму (цэнтр — горад Чан-Чан, характэрная кераміка і архітэктура), Наска (вядомыя тым, што стварылі так званыя лініі Наска, а таксама сваімі сістэмамі падземных вадаправодаў, керамікай), Пукіна (цывілізацыя горада Ціаўанака з насельніцтвам каля 40 тысяч чалавек, якая знаходзілася на ўсход ад возера Тытыкака), Чачапояс («Ваяры хмар», вядомыя сваёй грознай крэпасцю Куэлап, якую яшчэ называюць «Мачу-Пікчу поўначы»).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Таўантынсу́ю // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 458. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тауантинсу́йу // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 299. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |