Перайсці да зместу

Каракурт (вёска)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Каракурт
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Балградскі раён[d]
Каардынаты
Заснаваны
1811
Плошча
  • 2,97 км²
Вышыня цэнтра
24 м
Насельніцтва
  • 2 707 чал. (2001)
Часавы пояс
Тэлефонны код
04846
Паштовыя індэксы
68751
Каракурт на карце Украіны ±
Каракурт (вёска) (Украіна)
Каракурт (вёска)
Каракурт (вёска) (Адэская вобласць)
Каракурт (вёска)

Каракурт[1] (укр.: Каракурт) — вёска ў Балградскім раёне Адэскай вобласці Украіны.

Каракурт заснаваны ў 1811 годзе албанцамі з Дабруджы[2] ў Бесарабскай губерні Расійскай імперыі. Пасля паражэння ў Крымскай вайне тэрыторыя з Кагулам, Балградам і Ізмаілам, дзе знаходзіцца і Каракурт, у 1856 годзе перададзена Малдаўскаму княству як Паўднёвая Бесарабія. Пасля расійска-асманскай вайны ў 1878 годзе тэрыторыя вернута да Расійскай імперыі, частка якой была да 1917 года.

Пасля кастрычніцкага перавароту ў Расія, Бесарабія абвясціла сябе незалежнай як Малдаўская Дэмакратычная Рэспубліка ў 1917 годзе і добраахвотна далучылася Каралеўства Румынія ў тым самым 1917 годзе. Пасля анексіі Бесарабіі СССР у 1939 годзе Каракурт пераведзены ў склад Балградскага раёна Акерманскай вобласці (з 7 жніўня 1940 года — Ізмаільскі раён) Украінскай ССР.

На пачатку нямецка-савецкай вайны Каракурт вернуты ў склад Румыніі ў 1941 годзе. Пасля адваявання Чырвонай Арміяй Бесарабіі ў 1944 годзе, вёска 14 лістапада 1945 года перайменавана ў Жоўтнева (Жоўтнэвэ)[3] і ўвайшла ў склад Ізмаільскай вобласці Украінскай ССР, з 1954 годзе Ізмаімльскач вобласць увайшла ў склад Адэскай вобласці.

З 1991 года вёска ў складзе незалежнай Украіны. 12 мая 2016 года ў сувязі з праведзеннем дэкамунізацыі найменняў сялу вернута першапачатковая назва.[4]

Пераважныя мовы ў Буджаку ў 2001 годзе. На албанскай размаўляюць у шэрай зоне вакол Каракурта.

Нават цяпер албанская мова пераважная сярод каракуртцаў. У 2013 годзе сярод жыхароў вёскі прыкладна 60 % албанцаў, 25 % балгар, 10 % гагаузаў і 5 % прадстаўнікоў іншых этнічных груп.[5]

Зноскі