Каранацыя Напалеона
| ||
Жак Луі Давід | ||
Пасвячэнне імператара Напалеона I і каранаванне імператрыцы Жазэфіны ў саборы Парыжскай Божай Маці 2 снежня 1804 года. 1806—1807 |
||
Матэрыял | Палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | масла | |
Памеры | 621 × 979 см | |
Луўр, Парыж | ||
(інв. INV 3699 і MR 1437) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Пасвячэнне імператара Напалеона I і каранаванне імператрыцы Жазэфіны ў саборы Парыжскай Божай Маці 2 снежня 1804 года» (фр.: Sacre de l'empereur Napoléon Ier et couronnement de l'impératrice Joséphine dans la cathédrale Notre-Dame de Paris, le 2 décembre 1804) — карціна французскага мастака Жака Луі Давіда.
Карціна была створана Давідам па заказе самога Напалеона I. На ёй намаляваны эпізод каранацыі імператара, які адбыўся 2 снежня 1804 года ў саборы Парыжскай Божай Маці. Давід абраў момант, калі Напалеон карануе Жазэфіну, а Папа Пій VII дае яму сваё блаславенне. Давід стварыў сваё палатно пад уражаннем ад карціны «Каранацыя Марыі Медычы» Рубенса. Давід працаваў над карцінай 3 года і завяршыў працу ў 1807 г. У лютым 1808 года яна была выстаўлена на ўсеагульны агляд. Маці Напалеона не было на яго каранацыі, але калі ён заказваў карціну, папрасіў Давіда намаляваць яе ў самым цэнтры.
У наш час карціна знаходзіцца ў 75-й зале на 1-м паверсе галерэі Дэнон у Луўры. Код: INV. 3699.
Персанажы
[правіць | правіць зыходнік]- Напалеон I
- Жазэфіна Багарнэ
- Летыцыя Рамаліна — маці Напалеона
- Людовік I Банапарт
- Жазеф Банапарт
- Напалеон-Карл — сын Людовіка Банапарта і Гартэнзіі Багарнэ
- Сёстры Напалеона
- Шарль Франсуа дэ Лебрэн
- Жан Жак Режы дэ Камбасерэс
- Луі Аляксандр Берцье
- Шарль Марыс дэ Талейран-Перыгор
- Іахім Мюрат
- Папа Пій VII
- Жак Луі Давід
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Sylvain Laveissière. Le Sacre de Napoléon peint par David. — Paris: Musée du Louvre, 2004.
- Jean Tulard. Le Sacre de l'empereur Napoléon. Histoire et légende. — Paris, 2004. — ISBN 2-213-62098-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Прысвячэнне імператара Напалеона I…» у базе даных Луўра (фр.)
- Інтэрактыўны ролік, прысвечаны карціне Архівавана 21 красавіка 2007. (фр.)
- Гісторыя стварэння карціны