Шарль Марыс дэ Талейран-Перыгор
Шарль Марыс дэ Талейран-Перыгор фр.: Charles-Maurice de Talleyrand-Périgord | |
![]() | |
![]() | |
Партыя | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык, дыпламат, клерык, ксёндз |
Член у | |
Веравызнанне | каталіцтва |
Нараджэнне | 2 лютага 1754[1][2] ці 13 лютага 1754[3][4][5] |
Смерць | 17 мая 1838[4][1][…] (84 гады) |
Пахаванне | |
Дынастыя | House of Talleyrand-Périgord[d] |
Бацька | Шарль-Даніэль дэ Тайлеран-Перыгор[d] |
Маці | Alexandrine Victoire Eléonore Damas[d] |
Жонка | Кацярына Гран[d] |
Дзеці | Шарль Жазеф дэ Флао[d] і Жазэфіна-Паўліна дэ Талейран-Перыгор[d] |
Аўтограф | ![]() |
Узнагароды | |
Шарль Марыс дэ Талейран-Перыгор[6] (фр.: Charles Maurice de Talleyrand-Périgord; 2 лютага 1754 — 17 мая 1838) — французскі палітык і дыпламат, які займаў пасаду міністра замежных спраў пры трох рэжымах, пачынаючы з Дырэкторыі і канчаючы ўрадам Луі-Філіпа. Вядомы майстар палітычнай інтрыгі. Бискуп Ацёнскі (з 2 лістапада 1788 г па 13 красавіка 1791). Імя «Талейран» зрабілася ледзь не намінальным для пазначэння хітрасці, спрыту і беспрынцыповасці.
Стары парадак[правіць | правіць зыходнік]
Талейран нарадзіўся 2 лютага 1754 г. у Парыжы, у шляхетнай, але небагатай арыстакратычнай сям’і Шарля Даніэля дэ Талейран-Перыгор (1734—1788). Продкі будучага дыпламата паходзілі ад Адальберта Перыгорскага, васала Гуга Капета. Дзядзька Талейрана, Аляксандр Анжалік дэ Талейран-Перыгор, быў у свой час архібіскупам Рэймскім, затым кардыналам і архібіскупам Парыжскім. Найшчасныя гады дзяцінства, па ўспамінах, Талейран правёў у сядзібе сваёй прабабкі, графіні Рашэшуар-Мантэмар, унучкі Кальбер.
Меркавана, траўма нагі перашкодзіла хлопчыку паступіць на вайсковую службу. Бацькі вырашылі скіраваць сына на царкоўную сцяжыну, верагодна, у надзеі зрабіць яго біскупам і захаваць пад уплывам сям’і Талейранаў біскупства Ацён. Шарль Марыс паступіў у калегію д’Аркур у Парыжы, затым вучыўся ў семінарыі Сен-Сюльпіс (1770—1773) і ў Сарбоне. Атрымаў ступень ліцэнцыята па тэалогіі. У 1779 г. Талейран быў пасвечаны ў святары.
У 1780 годзе Талейран становіцца Генеральным агентам Галіканскай (французскай) царквы пры двары. На працягу пяці гадоў ён сумесна з Раймонам дэ Буажэлонам, архібіскупам Ахенскім, ведаў маёмасцю і фінансамі Галіканскай царквы. У 1788 г. Талейран стаў біскупам Ацёнскім.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Charles, Maurice De Talleyrand-Périgord Prince De Bénévent / Assemblée nationale
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Archivio Storico Ricordi — 1808.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118620606 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ 4,0 4,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 5,0 5,1 Charles-Maurice Talleyrand-pÉrigord — 1834.
- ↑ Напісанне поўнага прозвішча і імя Шарль Марыс дэ Талейран-Перыгор у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.15., Мн., 2002, С.401.
- Нарадзіліся 2 лютага
- Нарадзіліся ў 1754 годзе
- Нарадзіліся 13 лютага
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 17 мая
- Памерлі ў 1838 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Рыцары Вялікага крыжа ордэна Бязгрэшнага зачацця Дзевы Марыі Віла-Вікозскай
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры Аўстрыйскага ордэна Леапольда
- Кавалеры ордэна Слана
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Кавалеры ордэна Чырвонага арла
- Кавалеры ордэна Святога Духу
- Кавалеры ордэна Святога Міхаіла (Францыя)
- Кавалеры ордэна Святога Губерта
- Кавалеры ордэна Льва і Сонца
- Асобы
- Палітыкі Францыі