Карл Радніцкі
Карл Радніцкі | |
---|---|
ням.: Karl Radnitzky | |
Дата нараджэння | 16 лістапада 1818[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 студзеня 1901[3] (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Месца працы | |
Вучоба | |
Уплыў | Joseph Daniel Böhm[d] |
Уплыў на | Joseph Edgar Boehm[d], Josef Hermann Tautenhayn[d], Anton Scharff[d], Friedrich Beer[d] і Robert Weigl[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл Радніцкі (ням.: Karl Radnitzky, 16 лістапада 1818, Вена — 10 студзеня 1901, Вена) — аўстрыйскі медальер і разьбяр манетных штэмпеляў[4].
Сын прыдворнага гравёра Ёзэфа Радніцкага. З 1837 года — практыкант, а з 1849 года — гравёр Галоўнага манетнага ўпраўлення ў Вене. З 1853 года — прафесар Акадэміі прыкладнога мастацтва ў Вене.
Вырабіў шэраг штэмпеляў аўстрыйскіх манет, у тым ліку, напрыклад, памятнай манеты вартасцю 2 талеры 1857 года з нагоды заканчэння будаўніцтва аўстрыйскай Паўднёвай чыгункі (падпісаны — «CR»).
Стварыў значную колькасць медалёў: партрэтных, з нагоды розных падзей, узнагародных, у тым ліку медалі з партрэтамі: шведскай спявачкі Ені Лінд (1847, 1850), нямецкага каталіцкага мысляра Ёзэфа Гёрэса (1848), аўстрыйскага нумізмата і археолага Ёзэфа фон Арнета (1851), нямецкага натураліста Карла Фрыдрыха фон Марцыуса, кампазітараў Ферэнца Ліста (1873), Рыхарда Вагнера (1876) і Франца Шуберта (1878).
Свае працы падпісваў: «C.R.», «C.R.F.», «C. RADNITCKY F.».
Зноскі
- ↑ а б Dr. Constant v. Wurzbach Radnitzky, Karl // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 24. — S. 205.
- ↑ Karl Radnitzky // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ Karl Radnitzky // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ СН 1993, с. 276—277, статья «Радницкий Карл».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Фенглер Х., Гироу Г., Унгер В. Словарь нумизмата / пер. с нем. В.Г. Арсельевой / отв. ред. В.М. Потин. — 2-е, перераб. и доп.. — М.: Радио и связь, 1993. — 408 с. — ISBN 5-256-00317-8.
- Radnitzky, Karl, Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich. 24. Theil. Wien: Kaiserlich-königliche Hof- und Staatsdruckerei, 1872, s. 205
- Radnitzky Karl, Österreichisches Biographisches Lexikon 1815—1950. Band 8, Wien: Verlag der Österreichischen Akademie der Wissenschaften, 1983, S. 380 — ISBN 3-7001-0187-2