Кароль Храптовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кароль Храптовіч
польск.: Karol Litawor Chreptowicz
Адрованж
Адрованж
староста гарадзенскі[d]
1786 — 1795
Папярэднік Антоні Тызенгаўз
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
харунжы надворны літоўскі
23 мая 1781 — 1786
Папярэднік Казімір Вольмер[d]
Пераемнік Антоній Валовіч
стражнік польны літоўскі
пісар земскі гарадзенскі[d]
1746 — 1781
Пераемнік Ігнацы Храптовіч[d]

Смерць каля 1801
Род Храптовічы
Бацька Якуб Храптовіч[d]
Жонка Ганна з Храптовічаў[d]
Член у
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава

Кароль Храптовіч (? — пасля 1794) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з магнацкага роду Храптовічаў герба «Адравонж». Сын Якуба.

Пісар земскі гарадзенскі з 1746 года, прыхільнік К. С. Радзівіла Пане Каханку, маршалак Радамскай канфедэрацыі ў Гарадзенскім павеце. У 1767 годзе выступіў з маніфестам супраць гвалтаў расійскага пасланніка М. В. Рапніна. Удзельнічаў у Барскай канфедэрацыі, у 1772—1774 гадах у эміграцыі, вярнуўся і больш не прымаў удзелу ў палітычным жыцці. У 1781—1786 гадах харужы надворны літоўскі, з 1786 года стараста гарадзенскі.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У 1751 годзе Кароль Храптовіч ажаніўся з Ганнай з Храптовічаў, дачкой старосты вярбельскага Марцыяна Храптовіча. Каля 1768 года яны, не маючы дзяцей, развяліся.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]