Касцёл Маці Божай успамогі вернікаў (Бараўляны)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Маці Божай успамогі вернікаў | |
---|---|
54°00′37″ пн. ш. 27°40′49″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Лясны |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Благачынне | Дэканат Мінск-Усход |
Стан | Дзейнічае |
Касцёл Маці Божай успамогі вернікаў — каталіцкі мураваны храм у аграгарадку Лясны Мінскага раёна Мінскай вобласці. Парафіяй апякуюцца Салезіяне.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Парафія існуе з 2001 года, дзейнічае драўляная капліца.
У 2006 годзе дзякуючы новаму пробашчу кс. Казіміру Шыдэлко распачалось будаўніцтва цэнтра ў які ўваходзіць дом для салезіянаў, катэхетычныя класы, араторый для моладзі, спартыўная зала. 20 верасня 2018 года адбылося святочнае адкрыццё новага салезіянскага араторыя імя св. Дамініка Савіо[1].
У кастрычнку 2018 года распачылось будаўніцтва новага касцёла з цэглы ў аднолькавым стылі з ужо ўзведзенымі манаскім домам салезіянаў і араторыем, якія знаходзяцца ў адным будынку.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Абрысы касцёла нагадваюць неагатычныя кляштар, у алтарнай частцы ўзнясецца высокая вежа са шпілем, увенчаным крыжам, што ў сакральным будаўніцтве з’яўляецца сімвалам збаўлення. Пад вежай знаходзіцца капліца з абразом Маці Божай Бараўлянскай Успамогі Верных[2].