Кашмірская даліна
Кашмірская даліна (кашм. कश्मीर वादी) — даліна паміж Гімалаямі і горным ланцугом Пір-Панджал. Яна цалкам знаходзіцца ў межах індыйскай тэрыторыі Джаму і Кашмір. Адміністрацыйны цэнтр даліны — горад Срынагар. Іншыя асноўныя гарады Анантнаг і Барамула.
Джахангір быў уражаны далінай і назваў яе «раем на Зямлі».
У даліне не раз адбываліся сутычкі паміж паўстанцамі і індыйскімі ўзброенымі сіламі.
Характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Плошча даліны — 135 км у даўжыню і 32 км у шырыню, тут працякае рака Джэлам.
Даліна злучаецца з астатняй часткай Індыі праз тунэль Джавахар каля горада Казігунд, а таксама нацыянальнай аўтадарогай 1А з горада Джаму (закрываецца на зіму ў снежны перыяд).
Сярод папулярных турыстычных месцаў у даліне - горналыжныя курорты Гульмарг і Пахалгам, возера Дал, пячоры Амарнатх.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 199. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Kashmir (англ.)