Квінт Эній

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Квінт Эній
лац.: Q. Ennius
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 16 ліпеня 239 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці 8 кастрычніка 169 да н.э. (70 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька невядома
Маці невядома
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, драматург, пісьменнік, старажытнарымскі гісторык, аналіст
Мова твораў лацінская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Квінт Эній (лац.: Quintus Ennius; каля 239 да н. э. — каля 169 да н.э.) — рымскі эпічны паэт.

Эній паходзіў з Калабрыі, нарадзіўся ў горадзе Рудыі, дзе ва ўжытку былі адначасова лацінская, грэцкая і оскская мовы; з гэтай прычыны, паводле пазнейшага сведчання Аўла Гелія, Эній казаў, што мае тры сэрцы. Эній ствараў творы розных жанраў, у тым ліку трагедыі, камедыі і шматтамовы эпічны Летапіс (Annales) Рыма, які стаў найбольш значным яго ўнёскам у развіццё рымскай паэзіі. Замест звычайнага ў такіх выпадках сатурнава верша, Эній ужыў для свайго эпаса (а таксама і для меншых дыдактычных твораў) запазычаны ад грэкаў гекзаметр, які стаў адгэтуль стандартнай формай лацінскай паэзіі для гэтых жанраў.

Творы Энія мелі значны ўплыў на пазнейшую рымскую літаратуру. Да нашага часу дайшлі толькі ўрыўкі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Remains of Old Latin, Volume I (Loeb Classical Library No. 294), 1935.