Перайсці да зместу

Кергелен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кергелен
фр. Archipel des Kerguelen, Îles Kerguelen, Îles de la Désolation
Архіпелаг Кергелен — від з космасу
Архіпелаг Кергелен — від з космасу
Характарыстыкі
Колькасць астравоўкаля 300 
Найбуйнейшы востраўГранд-Тэр 
Агульная плошча7 215 км²
Найвышэйшы пункт1 850 м
Насельніцтва0 чал. (2012)
Размяшчэнне
49°15′ пд. ш. 69°35′ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
РэгіёнФранцузскія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі
Кергелен (Індыйскі акіян)
Кергелен
Кергелен
Кергелен (Кергелен (архіпелаг))
Кергелен
Кергелен
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архіпелаг Кергелен, або Астравы Кергелен (фр.: Îles Kerguelen, Archipel de Kerguelen, афіцыйна — Archipel des Kerguelen альбо Archipel Kerguelen) — група астравоў у паўднёвай частцы Індыйскага акіяна (-49.25, 69,58333349°15′ пд. ш. 69°35′ у. д. / 49,25° пд. ш. 69,583333° у. д. (G)), якая складаецца з аднаго вялікага вострава і каля 300 маленькіх астравоў і скал.

Порт-о-Франс зімой
Карта архіпелага Кергелен

Архіпелаг Кергелен — частка Французскіх Паўднёвых і Антарктычных тэрыторый.

Адлегласць архіпелага да ўзбярэжжа Антарктыды складае прыкладна 2000 кіламетраў, 3,4 тыс. км — да Рэюньёна і каля 4,8 тыс. км да Аўстраліі.

Архіпелаг быў адкрыты ў лютым 1772 года французскім мараплаўцам Івам Жазэ дэ Кергеленам. У 1776 годзе архіпелаг наведаў знакаміты Дж. Кук.

Астравы да пачатку XX стагоддзя выкарыстоўваліся як месца палявання на цюленяў і кітабойная база, пакуль жывёліны не былі практычна знішчаны.

У 1940 годзе на востраў здзейснілі высадку члены экіпажа германскага крэйсера «Атланціс». Адзін з маракоў загінуў падчас стаянкі ў выніку няшчаснага выпадку і быў пахаваны на Кергелене. Яго пахаванне завецца Самымі Паўднёвымі могілкамі нямецкага салдата.

З 1949 года на востраве вядуцца навукова-даследчыя працы, метэаралагічныя назіранні і запускі гукавых ракет(звычайна «Arcas», «Dragon» і «Eridan»). З 1970-х гадоў на востраве знаходзіцца станцыя спадарожнікавай сувязі.

У 2006 годзе ўключаны ў склад Нацыянальнага запаведніка Французскіх Паўднёвых тэрыторый.