Кляштар місіянераў (Лыскава)
Кляштар | |
Кляштар місіянераў | |
---|---|
| |
52°51′22″ пн. ш. 24°36′51″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Лыскаў |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Пінская дыяцэзія |
Ордэнская прыналежнасць | манахі-місіянеры |
Тып | мужчынскі |
Тып будынка | кляштар |
Архітэктурны стыль | позняе барока |
Заснавальнік | ордэн місіянераў |
Дата заснавання | другая палова XVIII стагоддзя |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | адрэстаўраваны |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кля́штар місіяне́раў — манастырскі комплекс у Лыскаве Пружанскага раёна, збудаваны ў XVIII стагоддзі. У склад комплексу ўваходзяць Траецкі касцёл і жылы корпус. Кляштар місіянераў — помнік архітэктуры позняга барока, занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Мінуўшчына
[правіць | правіць зыходнік]Мураваны барочны касцёл і жылы корпус збудавалі ў другой палове XVIII стагоддзя манахі-місіянеры.
Акрамя жылых памяшканняў, на першым паверсе корпуса размяшчаліся кузня і трапезная. Цяпер у будынку дзейнічае ўрачэбная амбулаторыя.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Жылы корпус — двухпавярховы П-падобны будынак. Галоўны ўсходні фасад павернуты ў бок касцёла.
Сцены па перыметры апярэзаны пілястрамі. Бакавыя часткі фасаду падзеленыя карнізнай цягай на 2 ярусы. Пілястры ніжняга ярусу апрацаваныя рустыкай.
Вокны першага паверху знаходзяцца ў аркавых нішах, другога — акаймаваны простымі ліштвамі.
Скляпенні калідора цыліндрычныя з распалубкай, памяшканняў — крыжовыя.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В.В. Алисейчик. 1597. Монастырь миссионеров // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область / Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 424 с. — 25 000 экз. — ISBN 5-85700-017-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Кляштар місіянераў (Лыскава) на Вікісховішчы |
- object на сайце Radzima.org
- Фотаздымкі на «Глобусе Беларусі»