Лыскава (Пружанскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Лыскаў)
Аграгарадок
Лыскава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
177 м
Колькасць двароў
191
Насельніцтва
401[1] чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1632
Паштовыя індэксы
225158[2]
Аўтамабільны код
1
СААТА
1256825049
СААТА
1256825049
Лыскава на карце Беларусі ±
Лыскава (Пружанскі раён) (Беларусь)
Лыскава (Пружанскі раён)
Лыскава (Пружанскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Лыскава (Пружанскі раён)

Лы́скава[3] (трансліт.: Lyskava, руск.: Лысково) — аграгарадок у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Зеляневіцкага сельсавета. Насельніцтва — 401 жыхар, 191 двор (2005). Знаходзіцца за 43 км на паўночны ўсход ад Пружан, 40 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск на лініі Баранавічы — Свіслач.

Лыскава вядома сваім замкам. Каля мясцовага касцёла размяшчаецца магіла Францішка Карпінскага.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Лыскаў змяшчаецца ў «Літоўскай метрыцы» і датуецца 1504. У XVI ст. паселішча з’яўлялася велікакняжацкім сталовым уладаннем і ўваходзіла ў Ваўкавыскі павет Навагрудскага ваяводства.

У 1527 годзе ваявода віцебскі Мацей Клочка заснаваў у Лыскаве касцёл. Па яго смерці ў 1543 годзе жонка Кацярына з Глябовічаў аддала Лыскаў каралеве Боне[4]. У другой палове XVI ст. тут існаваў гаспадарскі (велікакняжацкі) замак. З 1690 года паселішча знаходзілася ва ўладанні Быхаўцаў, у гэты час тут было 33 двары. У 1751 годзе маршалак ваўкавыскі Я. Быхавец заснаваў у Лыскаве кляштар місіянераў з касцёлам Найсв. Тройцы (збудаваны ў 17631785). Пры кляштары існавалі школа, шпіталь і бібліятэка[5].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Лыскаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. Паводле вынікаў перапісу (1897) тут было 868 жыхароў, 110 двароў, царква, сінагога, 2 млыны, 21 крама, 4 карчмы, 3 рэгулярныя кірмашы. У пачатку XX стагоддзя 1150 жыхароў.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам Лыскаў (польск.: Łysków) апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства[6]. У 1921 годзе тут налічвалася 899 жыхароў[7].

У 1939 годзе Лыскаў увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стаў цэнтрам сельсавета Ружанскага, з 25 снежня 1962 года — Пружанскага раёнаў.

Станам на 1940 год у вёсцы было 1250 жыхароў, 290 двароў[8].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў сакавіку 1944 года гітлераўцамі было спалена 90 дамоў, забіта 536 чалавек[8].

У 1970 годзе — 622 жыхары; у 1972 годзе — 611 жыхароў, 201 двор[9]; у 2003 годзе — 400 жыхароў, 200 двароў.

Пасля скасавання Лыскаўскага сельсавета 7 верасня 2006 года вёска Лыскава ўключана ў склад Зеляневіцкага сельсавета[10].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Лыскаве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка, тры крамы, пункт бытавога абслугоўвання, рамонтна-механічныя майстэрні, ветпункт, лясніцтва.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамабільныя дарогі Р98 «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавежская пушча“» і Н521 Ружаны — Лыскава — Дабучын[11].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Грэка-каталіцкая царква, разабраная расійскімі ўладамі ў 1897 годзе.

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Лыскава // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — С. 518
  2. Алфавитный список улиц по Лысково (руск.). Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011.(недаступная спасылка)
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  4. З мінулага Міжэрычаў. Блог жителя Волковыска (30 снежня 2011).
  5. Валерый Шаблюк. Лыскава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 407.
  6. Лысково, вёска. Radzima.net (26 сакавіка 2012).
  7. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej - Tom V - Województwo Białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
  8. а б Лысково (руск.)
  9. Валерый Шаблюк. Лыскава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 408.
  10. Решение Брестского областного Совета депутатов от 07.09.2006 N 261 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области» (руск.)(недаступная спасылка). Банк законов (26 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 22 снежня 2012.
  11. Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (руск.)(недаступная спасылка). Спецпраект «Зона». Валерый Леванеўскі (26 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 22 снежня 2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]