Красназёрскае
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
|
Красназёрскае (руск.: Краснозёрское) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Красназёрскага раёна Новасібірскай вобласці.
Красназёрскае размешчана на правым беразе ракі Карасук, за 270 км на паўднёвы захад ад Новасібірска, за 88 км на паўночны ўсход ад горада Карасук, за 32 км на поўнач ад чыгуначнай станцыі Красназёрскае на Сярэднесібірскай магістралі, размешчанай у сяле Палавіннае.