Расліна вышынёю 20—50 см. Сцябло прамое або ўзыходнае, часцей галінастае, сакаўное, злёгку рабрыстае, апушанае цвёрдашчаціністымі валаскамі, што сядзяць на бародаўках. Лісце падоўжанае, лінейна-ланцэтнае, тупое, па краі хвалістае, дробнавыемчата-зубчастае, рэдка ўсаджанае шчацінкамі, ніжняе — чаранковае, верняе — сядзячае, паўсцеблаабдымнае. Кветкі блакітныя, з шырокімі прыкветкамі, у моцнааблісцелых завітках. Плод — чатырохарэшак. Арэшкі косаяйцападобныя, сеткавата-маршчакаватыя і дробнабугрыстыя.
↑Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 79. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Lycopsis arvensisL.