Пакрывец

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Anchusa)
Jump to navigation Jump to search
Пакрывец
Anchusa officinalis 2.jpg
Пакрывец лекавы (Anchusa officinalis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anchusa L. (1753)

Сінонімы
Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  31714
NCBI  89629
EOL  70954
GRIN  g:619
IPNI  4451-1

Пакрыве́ц[3], анхуза (Anchusa)[4] — род кветкавых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Налічвае каля 50 відаў, пашыраных у Еўропе, Паўночнай і Сярэдняй Азіі, Паўночнай і Паўднёвай Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца пакрывец лекавы (Anchusa officinalis) і крывацвет палявы (Lycopsis arvensis).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

226 Lycopsis arvensis L.jpg
Anchusa arvensis. Батанічная ілюстрацыя з кнігі А. Маскле «Atlas des plantes de France», 1891

Аднагадовыя, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойнымі тоўстымі галінастымі сцёбламі вышынёй 30—100 см. Сцябло ўкрыта цвёрдашчаціністымі валаскамі, што сядзяць на бародаўках. Лісце сядзячае, падоўжанае, па краі хвалістае, з рэдкімі шчацінкамі. Кветкі сінега колеру, правільныя, сабраныя ў моцнааблісцелыя завіткі. Плод — чатырохарэшак.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя, дэкаратыўныя, меданосныя і фарбавальныя расліны.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 14. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Таксама 3 віды часам адносяць да асобнага рода Крывацве́т (Lycopsis)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Воловик: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) 
  • Anchusa // The Plant List(англ.)