Крыштоф Цеханавецкі
Выгляд
(Пасля перасылкі з Крыштаф Цеханавецкі)
Крыштоф Цеханавецкі (? — 1655) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Займаў розныя пасады ў Мсціслаўскім ваяводстве, быў паслядоўна мсціслаўскім падстолім, стольнікам і земскім суддзём. Каля 1650 атрымаў Мсціслаўскае староства, а 22 сакавіка 1653 дасягнуў сенатарской годнасці, атрымаўшы прызначэнне мсціслаўскім кашталянам, у 1655 ваявода менскі. Трымаў нягродавыя староствы: Хаслаўскае, Міхалоўскае, Параднінскае, Радамльскае.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]З роду Цеханавецкіх герба «Дуброва», сын Станіслава, стольніка аршанскага. Жанаты з Антанеляй Друцкай-Горскай, меў пяць сыноў: Мікалая Валерыяна, Самуэля Казіміра, Альбрэхта Канстанціна, Міхала і Дамініка Уладзіслава.
Зноскі
- ↑ а б в Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 135. — ISBN 978-83-65880-76-5
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Думін С. Цеханавецкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 727. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Станіслаў Думін. Цеханавецкія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
Катэгорыі:
- Стольнікі мсціслаўскія
- Старосты мсціслаўскія
- Ваяводы менскія
- Кашталяны мсціслаўскія
- Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
- Падстоліі мсціслаўскія
- Старосты радамльскія
- Суддзі земскія мсціслаўскія
- Нарадзіліся ў 1596 годзе
- Памерлі ў 1655 годзе
- Асобы
- Цеханавецкія
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Старосты хаслаўскія
- Старосты міхалоўскія
- Старосты параднінскія