Ксенія Анатольеўна Сабчак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ксенія Анатольеўна Сабчак
руск.: Ксения Анатольевна Собчак
Ксенія Сабчак на прэс-канферэнцыі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна (2017)
Ксенія Сабчак на прэс-канферэнцыі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна (2017)
Сцяг Член палітычнага савета партыі «Грамадзянская ініцыятыва»
з 23 снежня 2017
Сцяг Член Каардынацыйнага савета расійскай апазіцыі Сцяг
22 кастрычніка 2012 — 19 кастрычніка 2013

Нараджэнне 5 лістапада 1981(1981-11-05)[2][3] (42 гады)
Бацька Анатоль Аляксандравіч Сабчак
Маці Людміла Барысаўна Нарусава
Муж Konstantin Bogomolov[d]
Дзеці Платон Максімавіч Вітарган
Веравызнанне хрышчоная ў праваслаўі (1993), пазаканфесійная веруючая[1]
Партыя «Грамадзянская ініцыятыва»
Член у
Адукацыя Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт (I-II курсы)
Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін (III-VI курсы)
Прафесія палітолаг
Дзейнасць
расійскі палітык, свецкая львіца, тэле- і радыёвядоўца, журналістка, грамадская дзяячка, актрыса, пісьменніца
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітык, кінапрадзюсар, тэлевядучы[d], радыёвядучы[d], журналіст, ютубер[d], грамадскі дзеяч, акцёр, пісьменнік, медыямэнэджэр[d], прадпрымальнік і рэстаратар[d]
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды Сярэбраная кнопка YouTube, якой узнагароджваюць за дасягненне каналам адзнакі ў 100 000 (сто тысяч) падпісчыкаў або больш
Прэмія «Улада №4» (Інстытут грамадскага праектавання)
Сайт ksenia-sobchak.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Запіс голасу К. Собчак

Запіс голасу К. Собчак


Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.

Ксе́нія Анато́льеўна Сабча́к (руск.: Ксения Анатольевна Собчак; нар. 5 лістапада 1981, Ленінград) — расійская тэлевядучая, дачка першага мэра Санкт-Пецярбурга Анатоля Сабчака і члена Савета Федэрацыі Людмілы Нарусавай.

Дзяцінства[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 5 лістапада 1981 года ў сям’і юрыста Анатоля Аляксандравіча Сабчака (кіраўнік горада Санкт-Пецярбурга з 1991 да 1996 года) і гісторыка Людмілы Барысаўны Нарусавай. Хросным бацькам Ксеніі стаў айцец Гурый, які служыў у той час у Аляксандра-Неўскай лаўры, а хроснай маці — універсітэцкая сяброўка Людмілы Нарусавай Наталля.

Жыла з бацькамі ў доме 21 па вуліцы Кустодзіева, потым — у камуналцы на набярэжнай ракі Мойкі. У дзяцінстве Ксенія займалася балетам пры Марыінскім тэатры, а таксама жывапісам пры Эрмітажы. Вучылася ў сярэдняй школе № 185 з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы. Скончыла школу пры РГПУ імя А. І. Герцэна.

Вучоба[правіць | правіць зыходнік]

У 1998 годзе паступіла на факультэт міжнародных адносін ВНУ ў Санкт-Пецярбургу. У 2000 годзе пераехала ў Маскву і перавялася на факультэт міжнародных адносін МГІМО. У 2002 годзе атрымала ступень бакалаўра, а ў 2004 годзе з адрозненнем скончыла магістратуру МГІМО па кірунку «паліталогія» (тэма дыплома — «Параўнальны аналіз інстытутаў прэзідэнцтва ў Францыі і Расіі»). Валодае англійскай, французскай і іспанскай мовамі.

Дарослае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

З 2004 года Сабчак вяла перадачу «Дом-2» на тэлеканале ТНТ разам з Ксеніяй Барадзіной (потым да іх далучылася Вольга Бузава), але ўлетку 2012 года не стала падаўжаць кантракт з тэлекампаніяй.

Вяла такія перадачы, як «Хто не хоча стаць мільянерам» на ТНТ, «Апошні герой-6» на Першым канале, «Бландынка ў Шакаладзе» на «Муз-ТБ».

З’яўлялася адной з вядоўцаў перадачы «Дзве зоркі» на Першым канале. У 2008 і 2010 разам з Іванам Ургантам была вядучай «Прэміі Муз-ТБ». Здымалася ў рэкламных роліках кампаніі «Еўрасетка».

З’яўлялася вядоўцай уласнай радыёперадачы «Будні Барабакі» на радыёстанцыі «Сярэбраны дождж»; у наш час разам з Сяргеем Кальварскім вядзе праграму «Барабака і шэры воўк» на той жа радыёстанцыі.

З 15 сакавіка 2010 года вяла перадачу «Воля думкі» на Пятым канале, але неўзабаве пакінула працу на канале, бо, паводле яе слоў, «усё звялося да абмеркавання праблем ЖКГ».

З 23 красавіка па 23 кастрычніка 2010 года брала ўдзел у забаўляльнай перадачы «Дзяўчаты» (Расія-1). Адной з прычын адыходу Сабчак адтуль стаў шэраг скандалаў.

З 2011 год па 2012 год вяла перадачу «Топ-мадэль па-руску», аднак пасля яе замяніла мадэль Ірына Шэйк. У тым жа годзе стала адным з журы фэсту пародый «Вялікая розніца ў Адэсе».

У 2011 годзе вяла перадачу «Давай пажэнімся» на канале СТБ на ўкраінскім тэлебачанні, замяніўшы Аксану Байрак, якая перайшла на тэлеканал «Інтэр».

Вядзе перадачу «Сабчак жыўцом» на тэлеканале «Дождж», у якой бяруць удзел вядомыя асобы.

З 7 лютага 2012 года — вядучая перадачы «Дзярждэп з Ксеніяй Сабчак» на канале MTV Расія. Закрыццё праграмы пасля першага выпуску тэлеканала растлумачыла нізкім рэйтынгам.

З красавіка па кастрычнік 2012 года вяла перадачу «Галоўная тэма» на грузінскім тэлеканале ПІК.

1 ліпеня 2012 года Сабчак абвясціла пра адыход з праекта «Дом-2» на тэлеканале ТНТ, а 23 ліпеня стала вядома, што тэлеканал «Муз-ТБ» на падставе абнаўлення канцэпцыі і «нефармату» вядоўцы скасаваў з Ксеніяй кантракт на вядзенне перадачы «Топ-мадэль па-руску». Сама Сабчак назвала дзеянні федэральных тэлеканалаў у дачыненні да яе «жахлівай сістэмай кругавой парукі».

З 2013 па 2014 год вяла перадачу «Угода» на тэлеканале «Пятніца!».

У 2015 годзе была вядоўцай перадачы «Бітва рэстаранаў» на тэлеканале «Пятніца!».

Вядоўца прэміі Муз-ТБ (2007—2008, 2010—2011, 2014—2017).

З верасня 2017 года — вядоўца «Новай фабрыкі зорак» на тэлеканале Муз-ТБ.

У кастрычніку 2017 года стала вядома пра работу Ксеніі Сабчак над дакументальным фільмам да 80-годдзя Анатоля Сабчака, сярод інтэрвіяваных быў прэзідэнт РФ (і былы супрацоўнік А. Сабчака) Уладзімір Пуцін.

22 кастрычніка 2017 года стала гераіняй праграмы «Новыя рускія сенсацыі» на тэлеканале НТБ («Кажа Ксенія Сабчак»).

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

У інтэрв’ю Сабчак паведаміла: «Я ў 17 гадоў пайшла з дому, у мяне быў грамадзянскі шлюб. Гэтага я не таю. У мяне былі нейкія мужчыны, былі раманы. Калі мне было ўсяго 17 гадоў, мой грамадзянскі муж падтрымліваў мяне ў тым ліку матэрыяльна».

Летам 2005 года Ксенія збіралася замуж за амерыканскага купца Аляксандра Шустэровіча, пра што было публічна абвешчана. Аднак за некалькі дзён да цырымоніі, запланаванай на 1 ліпеня 2005 года, па ўласным прызнанні ў прэсе, Сабчак скасавала вяселле.

16 лістапада 2011 года ў эфіры тэлепраграмы «Пусть говорят» на Першым канале Ксеніі публічна прызнаўся ў каханні кіраўнік дэпартамента культуры Масквы і экс-дэпутат Дзярждумы РФ Сяргей Капкоў, з якім Сабчак гуляла прыблізна год.

У чэрвені 2012 года ў прэсе з’явілася інфармацыя пра тое, што Сабчак мае блізкія адносіны з Ільём Яшыным. У інтэрв’ю «Анатомія кахання і пратэсту» тэлеканалу «Дождж» абое гэта пацвердзілі. Пра раставанне з Яшыным стала вядома ў снежні 2012 года.

1 лютага 2013 года Сабчак выйшла замуж за акцёра Максіма Вітаргана. 18 лістапада 2016 года ў іх нарадзіўся сын Платон.

Зноскі

  1. Собчак - о Навальном, крестном и выборах / вДудь (24.10.2017) на YouTube
  2. Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 ліпеня 2016.
  3. Ksenija Sobčak // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]