Перайсці да зместу

Кюльтэпэ-Каніш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэшткі будынкаў бронзавага веку

Кюльтэпэ-Каніш (ад турэцк.: Kültepe «папяловы пагорак») — археалагічны помнік у турэцкай правінцыі Кайсеры на месцы старажытнага паселішча Каніш (Неса).

У 2 тысячагоддзі да н. э. Каніш з’яўляўся важным эканамічным цэнтрам, дзе месцілася калонія асірыйскіх гандляроў. У розныя часы належаў хетам і хурытам.

Археалагічныя даследаванні пачаліся ў 1925 г.

Дыяметр усяго старажытнага паселішча складае каля 2,5 км. Помнік уключае Верхні пагорак (550 м х 500 м) і Карум. На Верхнім пагорку паселішча ўзнікла ў раннім бронзавым веку і праіснавала да канца рымскага перыяду. Усяго налічваюць 4 археалагічныя пласты.

Карум (на мове асірыйцаў «набярэжная»), або Ніжні горад быў населены ў 2 тысячагоддзі да н. э. на працягу 300 гадоў. Менавіта ў ім знаходзілася гандлёвая калонія.

У 2014 г. Кюльтэпэ-Каніш быў унесены ў папярэдні спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.