Кіраўск (Мурманская вобласць)
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Кіраўск (руск.: Кировск) — горад (з 1931 года) у Расіі, у Мурманскай вобласці. Насельніцтва 30,9 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1929 годзе.
Кіраўск размешчаны на Кольскім паўвостраве, на поўнач ад Палярнага круга, за 205 км на поўдзень ад Мурманска, на паўднёвай ускраіне горнага масіва Хібіны, на беразе возера Вялікі Вуд’яўр, у даліне Умптэк. Канцавая чыгуначная станцыя лініі (22 км) ад горада Апатыты. Здабыча і ўзбагачэнне апатытаў.