Хібіны
Выгляд

Хібіны (ад хібін, на мове саамаў — горы) — інтрузіўны горны масіў на Кольскім паўвостраве, у Расіі.
Вышыня да 1200 м (гара Юдычвумчор) і 1191 м (гара Часначор). Складзены пераважна з нефелінавых сіенітаў, з якімі звязаны радовішчы апатыта-нефелінавых руд. Вяршыні платопадобныя, на схілах ледавікі і снежнікі; актыўная лавінная дзейнасць. Горныя тундры, каля падножжа — хваёвыя лясы, бярозавае крывалессе.
На г. Вуд'еўрчор Палярна-альпійскі батанічны сад.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хібіны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).