Кірыл Іванавіч Прашчаеў
Кірыл Іванавіч Прашчаеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 кастрычніка 1973 (51 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Кірыл Іванавіч Прашчаеў (нар. 31 кастрычніка 1973, г. Адэса) — доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заснавальнік і дырэктар навукова-даследчага медыцынскага цэнтра «Геранталогія» (Масква, Расійская Федэрацыя). Першы грамадзянін Рэспублікі Беларусь у яе гісторыі, які абараніў доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці «геранталогія і герыятрыя»[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут (1996), дактарантуру пры Санкт-Пецярбургскім інстытуце біярэгуляцыі і геранталогіі (2005). У 1996—1997 гадах працаваў у Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы на пасадзе ўрача-інтэрна, у 1997—2000 гадах у Віцебскім медыцынскім інстытуце на пасадзе асістэнта кафедры сацыяльнай гігіены і арганізацыі аховы здароўя і адначасова ў Віцебскім абласным тэрытарыяльным медыцынскім аб’яднанні «Кардыялогія» на пасадзе ўрача прыёмнага аддзялення[2]. У 2000—2005 гадах — намеснік галоўнага ўрача па лячэбнай рабоце Полацкай гарадской бальніцы, з 2005 па 2007 год — галоўны ўрач паліклінікі ААТ «Палімір» у Наваполацку і адначасова дацэнт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].
На працягу 5 год (з 2007 па 2012[2]) на пасадзе прафесара кафедры ўнутраных хвароб № 2 у Белгародскім дзяржаўным універсітэце, дзе стварыў адну з найбуйнейшых на постсавецкай прасторы навуковую школу ў галіне герыятрыі, асноўным накірункам якой з’яўляецца феномен палімарбінасці пры паталогіі сталага ўзросту. Адначасова — прафесар кафедры тэрапіі і паталогіі пажылога ўзросту Інстытута павышэння кваліфікацыі Федэральнага медыка-біялагічнага агенцтва Расіі ў Маскве[2]
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Галоўны рэдактар навукова-практычнага часопіса «Геранталогія», член рэдакцыйнай калегіі часопіса «Поспехі геранталогіі». Распрацоўшчык тэорыі этнамедыцыны (на беларускім фальклорным матэрыяле), мае навуковыя працы па гісторыі медыцыны Беларусі.
З’яўляецца аўтарам вялікай колькасці навуковых і вучэбных прац у галіне геранталогіі, герыятрыі і антыўзроставай медыцыны. Найбольш вядомыя — «140 тэзісаў аб артэрыяльнай гіпертэнзіі» (Мінск, 2004), «Выбраныя лекцыі па герыятрыі» (Санкт-Пецярбург, 2007), «Прафілактычная нейраімунаэндакрыналогія» (Санкт-Пецярбург, 2008), «Тэрапеўтычнае асяроддзе ў дамах-інтэрнатах для пажылых людзей і інвалідаў» (Масква, 2013), «Прафілактыка эйджызму ў стацыянарных сацыяльных установах» (Масква, 2016)[1].
Пад кіраўніцтвам К. І. Прашчаева абаронена 2 доктарскія і 12 кандыдацкіх дысертацый.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат Ганаровага дыплома выставы-кірмашу Саюзнай Дзяржавы Расіі і Беларусі за дасягнутыя вынікі па распрацоўцы новых медыцынскіх праграм з выкарыстаннем інавацыйных медыцынскіх тэхналогій (Масква, 2011)[2]. Узнагароджаны ордэнам «За дасягненні ў навуцы» Міжнароднай акадэміі навук экалогіі і бяспекі жыццядзейнасці (Санкт-Пецярбург, 2011)[2].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кирилл Иванович Прощаев // Автономная некоммерческая организация "Научно-исследовательский медицинский центр «ГЕРОНТОЛОГИЯ» (руск.)
- Навум Гальпяровіч З-пад крыла полацкай Сафіі // Літаратура і мастацтва, № 8 (5014) 22 лютага 2019 г.
- Святлана Адамовіч Геранталогія па-беларуску. Кірыл Прашчаеў // Інфармацыйны партал медработнікаў Беларусі «Медыцынскі веснік»
- Прощаев Кирилл Иванович Архівавана 30 сакавіка 2023. (руск.) // Нацыянальны навукова-тэхнічны партал Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся 31 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Нарадзіліся ў Адэсе
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Герантолагі Беларусі
- Герантолагі Расіі