Палімір

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Вытворчае аб'яднанне «Палімір» заснавана ў 1975 г. ў г. Наваполацк на базе Полацкага хімкамбіната (пабудаваны ў 1964 — 68). Адно з буйнейшых хімічных прадпрыемстваў Еўропы.

3 2000 г. — сучасная назва. З 2008 года ААТ «Палімір» уваходзіць у склад вытворчага аб'яднання «Нафтан»[1].

Асноўная прадукцыя: поліэтылен, поліакрыланітрыльныя (ПАН) валокны, палімерныя смолы, воск і эмульсіі, мінеральныя ўгнаенні, прадукты арганічнага сінтэзу (акрыланітрыл, метылакрылат, ацэтонцыян-гідрын), тавары народнага ўжытку (плёнка гаспадарчая, пакеты і сумкі, мэблевае іголкапрабіўное палатно, разнастайная пража і трыкатажныя вырабы са змешаных валокнаў).

На аснове поліэтылену асвоены выпуск унікальных для краін СНД прадуктаў, адзіным вытворцам якіх з'яўляецца «Палімір». Асаблівае значэнне надаецца вытворчасці ПАН-валокнаў, што выкарыстоўваюцца для перапрацоўкі ў пражу, тканіну, трыкатаж, сінтэтычнае футра і таму служаць незаменнай сыравінай для тэкстыльнай прамысловасці. У якасці сыравіны «Палімір» выкарыстоўвае прадукты нафтаперапрацоўкі вытворчага аб'яднання «Нафтан».

Працуе больш за 6 тыс. чалавек (2000). Аб'яднанне мае Палац спорту і культуры, бібліятэку, паліклініку, 4 медпункты, санаторый-прафілакторый, 2 базы адпачынку, 6 дашкольных устаноў, аздараўленчы дзіцячы лагер.

Зноскі

  1. Малашеня Л. "Нафтан" и "Полимир" готовятся к приватизации // Народнае слова. - 2008. - 7 кастр. - С. 3.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Наваполацкае вытворчае аб'яднанне «Палімір» // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн., 2000. – Т. 11. – С. 101-102.