Кішэчнік
Выгляд
Кішэчнік (лац.: Intestinum) — у пазваночных жывёл — стрававальны тракт ад страўніка да ануса. Тонкі кішэчнік чалавека мае 5 м даўжынёй і 4 см у дыяметры і складаецца з дванаццаціперснай, худой і падуздышнай кішак; тоўсты кішэчнік мае ў даўжыню 2 м, 6 см у дыяметры і складаецца са сляпой, абадочнай, сігмападобнай і прамой кішак. Абодва з'яўляюцца мышачнымі трубамі, унутраны слой якіх ўтрымлівае шчолачны стрававальны сок, нервовыя канчаткі, крывяносныя сасуды. Змесціва кішэчніка павольна прасоўваецца з дапамогай перыстальтыкі (хвалепадобнага руху). Кішэчнікам таксама часам называюць ніжні аддзел стрававальнага тракту беспазваночных.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кішэчнік Архівавана 17 жніўня 2014. у Вялікай савецкай энцыклапедыі (руск.)