Лабейка
Лабейка | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 127,0[1] м |
Даўжыня | 0,88 км |
Шырыня | 0,36 км |
Плошча | 0,21 км² |
Аб’ём | 0,00076 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,18 км |
Найбольшая глыбіня | 11,8 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,8 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 2 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Лабе́йка — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 15 км на поўнач ад горада Мёры, прыкладна за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Бабарыкі і за 0,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Пруднікі, у басейне ракі Вята.
Плошча паверхні 0,21[2] км². Даўжыня 0,88 км, найбольшая шырыня 0,36 км. Найбольшая глыбіня 11,8 м, сярэдняя — 3,8 м. Аб’ём вады ў возеры 0,76 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 2,18 км. Плошча вадазбору 2 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 8—10 м, спадзістыя, на поўдні і поўначы больш стромкія. Берагі зліваюцца са схіламі, участкі на паўднёвым захадзе і паўднёвым усходзе нізкія, забалочаныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Мелкаводдзе пясчанае. Глыбей дно возера высланае ілам. Зарастае ўмерана. На ўсходзе выцякае ручай у раку Вята.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-8. Выданне 1984 г. Станмясцовасці на 1982 г. Архівавана 1 мая 2013.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 118. — 599 с. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 118. — 599 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 81.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 17 мая 2017.
- Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 6 сакавіка 2016.
- Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2. (руск.)