Лазня
Лазня — спецыяльнае памяшканне з печчу, дзе мыюцца і парацца.
Традыцыйнае дойлідства
[правіць | правіць зыходнік]Курныя рубленыя лазні былі нізкія і мелі невялікія памеры. Будавалася звычайна без падмурка, першы вянок мог класціся на зямлю, або на камяні па вуглах. Знізу зруб абсыпалі зямлёй. Столь рабілі з дошак або абчэсаных жэрдак і засыпалі зверху лісцем або кастрыцай, а вышэй пяском ці глінай. Падлога рабілася драўляная. Печ стаяла ля ўвахода і тапілася па-чорнаму, а ўздоўж сцен стаялі нізкія лавы. Лазні маглі мець таксама прылазнік (прадбаннік, або прымыльнік), які не меў столі або падлогі, некалькі лавак.
Драўляныя лазні болей распаўсюджаныя ў басейнах Дзвіны і верхнім цячэнні Дняпра і Сожа.
-
Чарга ў лазню ў дарэвалюцыйны час
-
Будынак Сандуноўскіх лазняў
-
Банная ўстанова жаночага інстытута 1911 года
-
Будынак Селязнёўскіх лазняў
Рымскія лазні
[правіць | правіць зыходнік]У рымскай лазні (тэрме) было некалькі пакояў: спачатку чалавек трапляў у прадбанны пакой, які зваўся «ападэрыум», гэты пакой служыў для распранання. Далей чалавек адпраўляўся ў наступны «цёплы пакой», які рымляне звалі «тэпіарыум», пасля якой ішлі гарачы пакой і парыльня, тэмпература ў якім дасягала 85 °C — «калідрыум» і «лаконіум». Пасля парыльні ішоў астуджальна-араматычны пакой «лаварыум». У рымскай лазні была бібліятэка, спартыўныя пляцоўкі, масажныя кабінеты.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускае народнае жыллё / [Э. Р. Сабаленка і інш.] ; рэдактар В. К. Бандарчык ; Акадэмія навук БССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск: Беларуская навука, 1973. — 125 с. — 2 250 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лазня
- Гісторыя рускай лазні