Ламбет (бора)
Ламбет | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр |
|
||
Дата ўтварэння | 1 красавіка 1965 | ||
Кіраўнік | Lib Peck[d] | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Часавы пояс | UTC+0 і UTC+1 | ||
Код ISO 3166-2 | GB-LBH | ||
Тэлефонны код | 020 | ||
Паштовыя індэксы | SE і SW | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ламбет (Lambeth) — бора Лондана, размешчаны на паўднёвым беразе Тэмзы, уверх па цячэнню ад Саўтварка, насупраць Вэстмінстэрскага палаца. З Мілбанкам яго злучае Ламбецкі мост, а з Вэстмінстэрам — мост Ватэрлоа, а на набярэжнай стаіць аднайменны вакзал, адкуль адыходзяць цягнікі ў Еўропу. Адсюль паходзіць нефармальная назва Ламбета — Ватэрлоа (Waterloo).
Гісторыя Ламбета цесна пераплецена з імёнамі архібіскупаў Кентэрберыйскіх — тут размешчана іх галоўная рэзідэнцыя, Ламбецкі палац. Да 1889 года Ламбет як вёска ў складзе графства Сурэй знаходзіўся па-за межамі горада. Тым не менш шырокую вядомасць атрымалі тутэйшыя паркі для гулянняў — у Кенінгтоне (з 1724 года тут праводзяцца крыкетныя матчы) і Воксхал (ад яго паходзіць беларускае слова «вакзал»).
Апроч пампезнага адміністрацыйнага комплексу Каўнці-хол і гістарычнай бальніцы Св. Фамы, у лік славутасцяў Ламбета ўваходзяць Каралеўская фестывальная зала 1951 года пабудовы, Каралеўскі нацыянальны тэатр спрэчнай бруталісцкай архітэктуры (прынц Чарлз заве яго «бясформавай грудай бетону» і «атамнай станцыяй у цэнтры Лондана») і гіганцкае кола агляду «Лонданскае вока».