Ларыса Рыгораўна Цітарэнка
Ларыса Рыгораўна Цітарэ́нка | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 сакавіка 1953 (71 год) ці 1953[1] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | сацыёлаг, выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | Філасофія, сацыялогія, гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сацыялагічных навук (1992) і кандыдат філасофскіх навук (1978) |
Навуковае званне | Прафесар |
Альма-матар |
|
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Сайт | ffsn.bsu.by/ru/personaln… |
Ларыса Рыгораўна Цітарэ́нка (нар. 11 сакавіка 1953, Мінск) — беларускі сацыёлаг і філосаф. Кандыдат філасофскіх навук, доктар сацыялагічных навук, прафесар.
Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1975) па спецыяльнасці «філасофія». Кандыдат філасофскіх навук (1978), доктар сацыялагічных навук (1992). Прафесар БДУ (1995).
Спецыяліст у галіне сацыяльнай тэорыі і сучаснай заходняй сацыялогіі, а таксама сацыялогіі культуры, грамадскай думкі, сацыялогіі адукацыі.[2] Кірункі навуковых зацікаўленняў: гісторыя і тэорыя сацыялогіі; метадалогія навукі; сацыялогія моладзі; сацыялогія культуры; сацыялогія рэлігіі; гендэрная сацыялогія; сацыялогія горада; філасофія тэхнікі; футуралогія; сацыялогія адукацыі; грамадская думка; міждысцыплінарныя даследаванні.
Член Міжнароднай сацыялагічнай асацыяцыі (з 1982), Міжнароднага інстытута сацыялогіі (з 1996), Расійскай і Беларускай сацыялагічных асацыяцый.[2], акадэмік Нью-Йоркскай акадэміі навук (1997), член Міжнароднай адукацыйнай супольнасці (2007) і інш.
Актыўны ўдзельнік міжнародных навуковых кангрэсаў па сацыяльных навуках. Стажыравалася ў вядучых заходніх даследчых цэнтрах, выкладала сацыялогію ў Польшчы, ЗША (у т.л. у Карнельскім і Гарвардскім ўніверсітэтах) і Заходняй Еўропе. Удзельнікам шэрагу міжнародных навукова-даследчых праектаў, іх каардынатарам і кіраўніком.[2]
Аўтар і сааўтар больш за 400 навуковых прац, апублікаваных на васьмі мовах, у т.л. шэрагу манаграфій, каля дзесятка падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па сацыялогіі. Мае адзін з самых высокіх рэйтынгаў цытавання сярод беларускіх грамадазнаўцаў.[2]
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005)
- Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008)
- Лаўрэат прэміі БДУ ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук імя У. І. Пічэты (2009)[2]
- Ганаровая грамата ВАК Рэспублікі Беларусь (2010)
- Заслужаны работнік БДУ (2013)[2]
- Медаль Францыска Скарыны (24 ліпеня 2019)[3].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Данілаў А. Прафесіянал найвышэйшага ўзроўню // «Універсітэі» № 4 (2086). 15 сак. 2013. — С. 3.
- Титаренко Лариса Григорьевна // Республика Беларусь: энциклопедия. В 7 т. — Мн., 2008. — Т. 7. — С. 224.
- Титаренко Лариса Григорьевна // Социологическая энциклопедия. — Мн., 2003 — С. 329.
- Титаренко Лариса Григорьевна // Социология : энциклопедия. — Мн., 2003. — С. 1126—1127.
- Титаренко Лариса Григорьевна // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001: 80 год. — Мн., 2001. — С. 273.
- Титаренко Лариса Григорьевна // Кафедре социологии БГУ — 20 лет, 1989—2009: сборник научных трудов. — Мн., 2009. — С. 122—123.
- Цітарэнка Ларыса Рыгораўна // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. — Мн., 2003. — Т. 17. — С. 119.
- Нарадзіліся 11 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Дактары сацыялагічных навук
- Кандыдаты філасофскіх навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Лаўрэаты прэміі імя У. І. Пічэты БДУ
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Філосафы Беларусі
- Сацыёлагі Беларусі
- Выкладчыкі БДУ