Перайсці да зместу

Ласла Лекаі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ласла Лекаі
Герб
кардынал
24 мая 1976 — 30 чэрвеня 1986
81-ы архібіскуп эстэргамскі[d]
12 лютага 1976 — 30 чэрвеня 1986
Папярэднік Ёжэф Міндсенці
Пераемнік Ласла Пашкаі
тытулярны біскуп
з 8 лютага 1972
Дыяцэзія Girus Tarasii[d]
апостальскі адміністратар
з 8 лютага 1972
Дыяцэзія Roman Catholic Archdiocese of Veszprém[d]

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 12 сакавіка 1910(1910-03-12)[1][2]
Смерць 30 чэрвеня 1986(1986-06-30)[1][2] (76 гадоў)
Пахаванне

Аўтограф Выява аўтографа

Узнагароды
Grand Cross of the Order of Merit of the Republic of Poland
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ла́сла Ле́каі (венг.: Lékai László; 12 сакавіка 1910, Залалёвё, Аўстра-Венгрыя — 30 чэрвеня 1986) — венгерскі кардынал. Тытулярны біскуп Гірус Тарасіі і апостальскі адміністратар Веспрэма з 8 лютага 1972 па 12 лютага 1976. Архібіскуп Эстэргама і прымас Венгрыі з 12 лютага 1976 па 30 чэрвеня 1986. Кардынал-святар з тытулам царквы Санта-Тэрэза-аль-Корса-д’Італія з 24 мая 1976.

Нарадзіўся 12 сакавіка 1910 года ў Залалёвё, тады Аўстра-Венгрыя, цяпер — Венгрыя. 28 верасня 1934 года пасвечаны ў святары. Пасля пасвячэння вёў пастарскую працу ў Веспрэме і выкладаў у веспрэмскай семінарыі. Тады ж пачаў выконваць функцыі сакратара веспрэмскага біскупа Ёжэфа Міндсенці (будучага кардынала і архібіскупа). У 1944 годзе быў арыштаваны нацыстамі разам са сваім кіраўніком. Выйшаў на свабоду пасля вызвалення Венгрыі. У 1946 годзе атрымаў ганаровы тытул мансеньёра.

16 сакавіка 1972 года ўзведзены ў сан біскупа і прызначаны апостальскім адміністратарам Веспрэма і тытулярным біскупам Girus Tarasii. Сітуацыя ў венгерскай каталіцкай царкве была ў гэты перыяд вельмі складанай. Яе глава архібіскуп Эстэргама кардынал Ёжэф Міндсенці пасля разгрому венгерскага паўстання 1956 года хаваўся на працягу 15 гадоў на тэрыторыі амерыканскага пасольства ў Будапешце. Дыпламатычныя перамовы прывялі да таго, што ў 1971 годзе кардынал Міндсенці змог пакінуць пракамуністычную Венгрыю і выехаць у Вену. Увесь гэты перыяд царква ў краіне заставалася фактычна без кіраўніка, паколькі Святы Прастол прынцыпова не выбіраў новага эстэргамскага архібіскупа, абмяжоўваючыся пачарговым прызначэннем некалькіх часовых апостальскіх адміністратараў «sede plena». У 1974 годзе Міндсенці заявіў пра сыход у адстаўку, а Лекаі быў прызначаны апостальскім адміністратарам Эстэргама.

Толькі пасля смерці кардынала Міндсенці 12 лютага 1976 года біскуп Ласла Лекаі быў абвешчаны новым архібіскупам-мітрапалітам Эстэргама і прымасам Венгрыі. Праз некалькі месяцаў Лекаі стаў кардыналам-святаром з тытулам царквы Санта-Тэрэза-аль-Корса-д’Італія. Удзельнічаў у абодвух Канклавах 1978 года.

Сканаў 30 чэрвеня 1986 года, яго пераемнікам на пасадзе архібіскупа Эстэргама стаў Ласла Пашкаі.

Зноскі

  1. а б в г д е Magyar Katolikus Lexikon / пад рэд. V. JánosSzent István Társulat, 1993. — ISBN 963-360-727-2 Праверана 13 чэрвеня 2019.
  2. а б Laszlo Kardinal Lekai // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.