Перайсці да зместу

Ёжэф Міндсенці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ёжэф Міндсенці
венг.: Mindszenty József
Герб
80-ы Archbishop of Esztergom[d]
2 кастрычніка 1945 — 2 лютага 1974
Дыяцэзія Roman Catholic Archdiocese of Esztergom[d]
Папярэднік Jusztinián György Serédi[d]
Пераемнік Ласла Лекаі
кардынал
18 лютага 1946 — 6 мая 1975
біскуп веспрэмскі[d]
з 3 сакавіка 1944
Дыяцэзія веспрэмская дыяцэзія[d]
Папярэднік Gyula Czapik[d]
Пераемнік László Bánáss[d]

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, архіепіскап, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 29 сакавіка 1892(1892-03-29)[1][2][…]
Смерць 6 мая 1975(1975-05-06)[1][2][…] (83 гады)
Пахаванне

Аўтограф Выява аўтографа

Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ёжэф Міндсенці (венг.: Mindszenty József, імя пры нараджэнні Ёжэф Пехм, венг.: Pehm József; 29 сакавіка 1892, Чэхіміндсент[en] (сучаснае медзье Ваш), Аўстра-Венгрыя — 6 мая 1975, Вена, Аўстрыя) — венгерскі кардынал. Архібіскуп Эстэргама і прымас Венгрыі. Кардынал-святар з 18 лютага 1946, з тытулам царквы Санта-Стэфана-Ратонда з 22 лютага 1946. Актыўны дзеяч Венгерскага паўстання 1956 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ёжэф Пехм нарадзіўся ў 1892 годзе ў вёсцы Чэхіміндсент[en] (сучаснае медзье Ваш), у сям'і небагатых сялян. Па сканчэнні школы паступіў у семінарыю горааы Самбатхей. Па сканчэнні семінарыі 12 чэрвеня 1915 года пасвечаны ў святары. У 1917 годзе была апублікавана яго першая кніга. У перыяд камуністычнай дыктатуры Белы Куна ў 1919 года быў кінуты ў турму. Пасля прыходу да ўлады Міклаша Хорці быў адпушчаны на волю і працаваў прыходскім святаром у Залаэгерсегу. У 1941 годзе прыняў новае прозвішча — Миндсенти, утвораную ад назвы роднай вёскі. 25 сакавіка 1944 года Ёжэф Міндсенці быў узведзены ў біскупы і прызначаны біскупам Веспрэма.

31 кастрычніка 1944 года новы веспрэмскі біскуп апублікаваў дэкларацыю з заклікам, скіраваным супраць фашысцкага ўрада Ферэнца Салашы, завошта быў кінуты ў турму і вызвалены толькі пасля сканчэння вайны ў 1945 годзе.

Магіла кардынала Міндсенці ў крыпце Эстэргамскай базілікі.

16 верасня 1945 года Папам Піем XII Міндсенці быў узведзены ў статус архібіскупа Эстэргама і прымаса Венгрыі, а праз паўгода ён стаў кардыналам-святаром з тытулам царквы Санта-Стэфана-Ратонда. Пасля прыходу да ўлады ў краіне камуністычных сіл кардынал Міндсенці засяродзіў сваю дзейнасць на абароне Каталіцкай царквы ў краіне, так 23 мая 1948 года ён апублікаваў пратэст супраць нацыяналізацыі каталіцкіх школ. Актыўная дзейнасць кардынала выклікала нянавісць да яго з боку камуністаў, 26 снежня 1948 года ён быў ізноў арыштаваны, у лютым 1949 года на сфабрыкаваным працэсе быў прызнаны вінаватым у здрадзе і шпіянажы і прысуджаны да пажыццёвага зняволення.

Пасля пачатку Венгерскага паўстання 1956 года урад Імрэ Надзя вызваліў кардынала Міндсенці са зняволення. 3 лістапада Міндсенці выступіў па радыё з заклікам да нейтралітэту Венгрыі і свабоды сумлення. Пасля падаўлення паўстання савецкімі войскамі Міндсенці атуліўся ў амерыканскім пасольстве ў Будапешце, дзе жыл на працягу амаль 15 гадоў.

Дыпламатычныя перамовы, распачатыя Папам Паўлам VI, дазволілі кардыналу Міндсенці ў 1971 годзе, нарэшце, пакінуць пракамуністычную Венгрыю і пераехаць у Вену. 6 лютага 1974 года Ёжэф Міндсенці абвясціў пра свой сыход з паста архібіскупа Эстергома і прымаса Венгрыі, аднак наступнік не быў прызначаны, кафедра была абвешчана вакантнай. Толькі пасля смерці кардынала Міндсенці Папа прызначыў на Эстэргамскую кафедру архібіскупа Ласла Лекаі.

Помнік Ёжэфу Міндсенці ў Залаэгерсегу.

Ёжэф Міндсенці памёр 6 мая 1975 года. Пры жыцці ён шматкроць заяўляў, што пераедзе ў Венгрыю толькі тады, калі яе пакінуць савецкія салдаты і яна стане свабоднай. Гэта здарылася ўжо пасля яго смерці, 4 мая 1991 года рэшткі кардынала Міндсенці былі ўрачыста перапахаваны ў крыпце базілікі Святога Адальберта ў Эстэргаме.

Ёжэф Міндсенці абвешчаны Слугой Божым, пачаты працэс яго беатыфікацыі. У сучаснай Венгрыі шануецца нацыянальным героем, у яго гонар названа мноства вуліц і плошчаў у венгерскіх гарадах, пастаўлены шэраг помнікаў.

Зноскі

  1. а б Jozsef Mindszenty // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г д е Magyar Katolikus Lexikon / пад рэд. V. JánosSzent István Társulat, 1993. — ISBN 963-360-727-2 Праверана 13 чэрвеня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Стыкалин А. С. Кардинал Миндсенти // Вопросы истории. — 2013. — № 7. — С. 38—58.

Спасылкі і крыніцы[правіць | правіць зыходнік]