Перайсці да зместу

Лаціф Гандзілаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лаціф Гандзілаў
азерб.: Lətif Seyfəddin oğlu Qəndilov
1-ы пасол Азербайджана ў Казахстане[d]
29 студзеня 2004 — 24 чэрвеня 2010
3-і пасол Азербайджана ў Кітаі[d]
16 жніўня 2011 — 27 кастрычніка 2016
3-і пасол Азербайджана ў Кыргызстане[d]
з 6 кастрычніка 2021
Папярэднік Hidayat Orujov[d]
5-ы пасол Азербайджана ў Беларусі[d]
21 снежня 2016 — 16 ліпеня 2021
Папярэднік Isfandiyar Vahabzadeh[d]
Пераемнік Q121208824?

Нараджэнне 31 жніўня 1957(1957-08-31) (67 гадоў)
Бацька Сейфадзін Гандзілаў[d]
Жонка Наіля
Дзеці 4
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Узнагароды
3rd degree "For Service to the Fatherland" order ордэн Дастык II ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лаціф Сейфадзін аглы Гандзілаў (азерб.: Lətif Seyfəddin oğlu Qəndilov; нар. 31 жніўня 1957, Баку, Азербайджанская ССР) — азербайджанскі палітычны дзеяч.

Скончыў Азербайджанскі інстытут народнай гаспадаркі (1974—1978), аспірантуру (1980—1983). Кандыдат эканамічных навук (1984).

Служыў у Савецкай арміі (1978—1980).

1983—1986 — старшы навуковы супрацоўнік Навукова-даследчай лабараторыі комплексных праблем (Баку). 1986—1995 — дацэнт кафедры эканамічнай тэорыі Азербайджанскага тэхнічнага ўніверсітэта.

З 1995 — у Міністэрстве замежных спраў; сакратар, першы сакратар. З 2001 — першы сакратар, дарадца пасольства Азербайджана ў Турцыі. У 2004—2010 — пасол Азербайджана ў Казахстане, дуаен (2008—2010).

У 2010—2011 — кіраўнік управы Агульнага сакратарыяту Міністэрства замежных спраў. 2011—2016 — пасол Азербайджана ў Кітаі, па сумяшчальніцтве ў КНДР, В’етнаме і Манголіі.

Са снежня 2016 да ліпеня 2021 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Азербайджана ў Беларусі[1].

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

З жонкай Наіляй маюць чатырох дзяцей.

  1. Лаціф Гандзілаў назначаны паслом Азербайджана ў Беларусі. Палітыка. БелТА (22 снежня 2016). Праверана 20 лістапада 2018.
  • Профіль (руск.) на старонцы пасольства Азербайджана ў Беларусі