Дуаен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дуае́н (фр.: doyen — старшыня, старэйшына) — кіраўнік дыпламатычнага корпуса, старэйшы па дыпламатычнаму класу і па часе акрэдытавання ў дадзенай краіне дыпламатычны прадстаўнік.

У шматлікіх каталіцкіх краінах дуаенам дыпкорпуса з’яўляецца апостальскі нунцый, у шэрагу былых калоній у Афрыцы — пасол былой метраполіі.

Дуаенам можа выступаць толькі дыпламатычны прадстаўнік вышэйшага класа — пасол ці папскі нунцый (у некаторых каталіцкіх краінах — толькі нунцый, незалежна ад часу акрэдытавання, у Тога — толькі пасол ФРГ, а ў Буркіна-Фасо — толькі адзін з паслоў краін Афрыкі).[1] Дзейнасць старшыны, напрыклад, уключае інструктаж калег аб мясцовых дыпламатычных звычаях. Момант старшынства глаў прадстаўніцтваў адпаведнага класа ў дыпламатычным корпусе вызначаюць дата і гадзіна ўступленне ў выкананне сваіх функцый (у практыцы сучасных дзяржаў такім момантам лічаць час уручэння даверчых грамат).

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Селянинов О. П. Дипломатические отношения государств. Принципы, формы и методы. — 2004. — ISBN 5922801538.